Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба арганізацыі працы і заработнай платы

Начальнік службы  Малочнікаў Эдуард Гаррыевiч
Намеснік начальніка службы  Русакова Маргарыта Барысаўна

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 47 29
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба арганізацыі працы і заработнай платы з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў галоўнага эканаміста Беларускай чыгункі.

Асноўныя задачы і функцыі службы:

  • арганізацыя аплаты і стымулявання працы;
  • арганізацыя працэсаў нармiравання працы;
  • удасканаленне арганізацыйна-функцыянальнай структуры кіравання арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;
  • метадычнае забеспячэнне пытанняў арганізацыі аплаты і нармавання працы, кіравання вытворчасцю;
  • кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;
  • распрацоўка на аснове эканамічных разлікаў і абгрунтаванняў з улікам прапаноў арганізацый перспектыўных і бягучых паказчыкаў па росце заработнай платы, своечасовае давядзенне зацверджаных паказчыкаў да арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;
  • правядзенне работы па ўдасканаленні арганізацыі нармавання працы, формаў і сістэм аплаты працы, узмацненні ролі матэрыяльнага стымулявання ў забеспячэнні росту прадукцыйнасці працы, павышэнні эфектыўнасці вытворчасці і якасці прадукцыі, што выпускаецца, работ і паслуг, эканоміі ўсіх відаў рэсурсаў, зніжэнні запасаў гатовай прадукцыі;
  • арганізацыя работы па шырокім прымяненні абгрунтаваных нормаў выпрацоўкі, часу, колькасці, своечасоваму іх перагляду і замене;
  • арганізацыя работы па паляпшэнні выкарыстання працоўнага часу, рацыяналізацыі працоўных месцаў, укараненні прагрэсіўных прыёмаў і метадаў працы;
  • аналіз выкарыстання фондаў аплаты працы арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, запланаванага росту аб'ёмаў вытворчасці, заданняў па зніжэнні працаёмкасці;
  • удзел у рабоце па ўдасканаленні структуры арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, распрацоўцы формаў і ўпарадкаванні складання штатных раскладаў арганізацый і іх адасобленых структурных падраздзяленняў;
  • падрыхтоўка аналітычных запісак аб структуры заработнай платы і выкарыстанні працоўнага часу (звышурочных работах, гадзінах прастою, іншых стратах працоўнага часу), унясенне прапаноў па ліквідацыі выяўленых недахопаў;
  • арганізацыя работы па павышэнні прадукцыйнасці працы і эфектыўнасці вытворчасці, за кошт сумяшчэння прафесій (пасад), пашырэння зон абслугоўвання, выканання работ з меншай колькасцю персаналу, а таксама калектыўных формаў арганізацыі і стымулявання працы;
  • ажыццяўленне кантролю за дакладнасцю найменняў прафесій і пасад у адпаведнасці з характарам выкананай працы, ужываннем тарыфных ставак і здзельных расцэнак, службовых акладаў, даплат, надбавак, ільгот і кампенсацый па аплаце працы, а таксама за тарыфікацыяй работ і усталяваннем разрадаў у адпаведнасці з Адзіным кваліфікацыйным даведнікам пасад служачых, Адзіным тарыфна-кваліфікацыйным даведнікам прац і прафесій рабочых;
  • правядзенне праверак арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, па пытаннях нармавання і аплаты працы, інфармаванне кіраўніцтва чыгункі аб іх выніках;
  • правядзенне аналізу прадукцыйнасці працы, сярэдняспісачнай колькасці, сярэднямесячнай заработнай платы, адхіленняў тэмпаў росту прадукцыйнасці працы ад тэмпаў росту сярэднямесячнай заробтнай платы па арганізацыях, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі;
  • арганізацыя сумесна з прафсаюзнымі арганізацыямі работы па падрыхтоўцы галіновага пагаднення і ажыццяўленне кантролю за яго выкананнем;
  • арганізацыя аплаты і стымулявання працы кіраўнікоў арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі, работнікаў Упраўлення Беларускай чыгункі;
  • удзел у фармiраванні структуры і распрацоўцы штатнага раскладу Ўпраўлення Беларускай чыгункі і ўнясенне прапаноў па яго ўдасканаленні;
  • удзел у атэстацыі рабочых месцаў, распрацоўцы бізнес-планаў арганізацый, умоў конкурсу прафесійнага майстэрства, спаборніцтваў, аглядаў-конкурсаў, мерапрыемстваў па развіцці творчай актыўнасці працоўных, распаўсюджванні перадавога вопыту;
  • падрыхтоўка сумесна са структурнымі падраздзяленнямі Ўпраўлення Беларускай чыгункі прапаноў аб рэарганізацыі арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі і іх структурных падраздзяленняў;
  • узгадненне палажэнняў аб службах і самастойных аддзелах Упраўлення Беларускай чыгункі, статутаў арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі ў межах кампетэнцыі службы;
  • курыраванне дзейнасці Цэнтра распрацоўкі нарматываў для арганізацыі і нармiравання працы;
  • распрацоўка нарматыўных і метадычных дакументаў па пытаннях, што ўваходзяць у кампетэнцыю службы.