Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба лакаматыўнай гаспадаркі

Начальнік службы  Ажыгін Уладзімір Іванавіч
Першы намеснік начальніка  Мазец Валерый Аляксандравіч
Намеснік начальніка службы па тэхнічнай палітыцы Ioнаў Міхаіл Юр'евіч
Намеснік начальніка службы Гольнеў Дзмітрый Пятровіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 05 46, тэл./факс 225 45 73
E-mail: t@upr.mnsk.rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба лакаматыўнай гаспадаркі з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні намесніка Начальніка Беларускай чыгункі, які курыруе лакаматыўную і вагонную гаспадаркі.

Асноўныя кірункі дзейнасці

  1. Забеспячэнне бесперабойнага выканання зададзеных памераў грузавога, пасажырскага руху і манеўровай работы запатрабаваным паркам лакаматываў, маторвагоннага рухомага саставу і кваліфікаванымі рамонтнымі і лакаматыўнымi брыгадамi.
  2. Забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, выкананне нарматываў графіка руху, распрацоўка неабходных мерапрыемстваў у гэтай галіне і арганізацыя іх выканання лакаматыўнымі дэпо. Падтрыманне параметраў рухомага саставу ў адпаведнасці з усталяванымі патрабаваннямі.
  3. Мадэрнізацыя лакаматыўнага парку і маторвагоннага рухомага саставу (МВРС) сучаснымі прыладамі забеспячэння бяспекі руху і пажарнай бяспекі.
  4. Ажыццяўленне кантролю за тэхнічным станам рухомага саставу, укараненне рацыянальнай сістэмы тэхнічнага абслугоўвання і рамонту лакаматываў і МВРС. Распрацоўка і кантроль за выкананнем планаў рамонту, мерапрыемстваў па паляпшэнні ўтрымання цягавага рухомага саставу. Стварэнне баз і арганізацыя капітальнага і дэпоўскага рамонту лакаматываў і МВРС ўсіх серый ва ўмовах лакаматыўных дэпо. Рашэнне пытанняў падаўжэння тэрмінаў службы і мадэрнізацыі рухомага саставу.
  5. Арганізацыя працы чыгуначнай кваліфікацыйнай камісіі па правядзенні выпрабаванняў, выдачы пасведчанняў на права кіравання лакаматывамі, маторна-рэйкавым транспартам і прысваенні класа кваліфікацыі машыністам лакаматываў.
  6. Арганізацыя работы па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі лакаматыўных брыгад, слесараў па рамонце цягавага рухомага саставу (ЦРС) і іншых прафесій у ЦППК, навучальных установах і лакаматыўных дэпо чыгункі.
  7. Метадычнае кіраванне вынаходніцкай і рацыяналізатарскай дзейнасцю ў лакаматыўнай гаспадарцы. Разгляд заяў на рацыяналізатарскія прапановы, звязаныя са змяненнем канструкцыі лакаматываў. Увядзенне ў вытворчасць арганізацыйных і тэхналагічных навінак.
  8. Распрацоўка доўгатэрміновых і перспектыўных прагнозаў тэхнічнага развіцця лакаматыўнай гаспадаркі, мэтавых комплексных навукова-тэхнічных, інвестыцыйных праграм і рэалізацыя іх за кошт фінансавых сродкаў і іншых рэсурсаў чыгункі.
  9. Укараненне сістэмы аўтаматызаванага кіравання лакаматыўнай гаспадаркай. Кантроль за стварэннем аўтаматызаваных рабочых месцаў на падведамасных прадпрыемствах.
  10. Ажыццяўленне супрацоўніцтва ў частцы эксплуатацыі і ўтрымання цягавага рухомага саставу, рацыянальнага выкарыстання лакаматыўных брыгад, абмену нарматыўнай дакументацыяй з адміністрацыямі сумежных чыгунак краін СНД і замежжа.
  11. Абнаўленне цягавага і маторвагоннага рухомага саставу (МВРС).

Служба ажыццяўляе тэхнічнае і аператыўнае кіраванне: