Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Пуцявая машынная станцыя № 289

Начальнік

Гурын Валянцін Рыгоравіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 162) 26 50 19, тэл./факс: 26 50 59
Адрас: 224012, Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул. Кастрычніцкая, 16

Эксплуатацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Пуцявая машынная станцыя № 289» Беларускай чыгункі з'яўляецца спецыялізаваным вытворчым прадпрыемствам пуцявой гаспадаркі.

Ажыццяўляе ўсе віды рамонту чыгуначнага пуцi, рамонт падкранавых пуцей, кладку стрэлачных пераводаў.

Абсталявана камплектам пуцеўкладачных кранаў для зняцця старагоднай і ўкладкі новай рэйкашпалавай рашоткі, маторнымі 4-х восевымi платформамі, выправачна-падбiвачна-апрацовачнай, пуцерыхтавальнай і землекапальнымi машынамі.

У сваім складзе Пуцявая машынная станцыя № 289 мае вытворчую базу, размешчаную на станцыі Брэст-Усходні, абсталяваную казлавымi кранамі для зборкі і разборкі пуцявой рашоткі на вытворчай базе, звёнаразборачнай машынай ХабІІЖТ.

Прадпрыемства мае ліцэнзію на права ажыццяўлення дзейнасці па праектаванні і будаўніцтве будынкаў і збудаванняў I і II узроўняў адказнасці і правядзенні інжынерных пошукаў для гэтых мэт.