Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Пуцявая машынная станцыя № 78

Начальнiк Даронін Аляксандр Васільевіч
Прыём па асабістых пытаннях кожны аўторак месяца, запіс па тэл. (+375 216) 29 20 91

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 216) 29 20 91
Адрас: 211030, Рэспубліка Беларусь, г. Орша, вул. Матросава, 26

Эксплуатацыйнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Пуцявая машынная станцыя № 78» выконвае наступныя віды работ:

  • дзейнасць па эксплуатацыі і ўтрыманні чыгунак;
  • будаўніцтва чыгунак, аэрадромаў і спартыўных збудаванняў;
  • неспецыялізаваны аптовы гандаль нехарчовымі таварамі;
  • правядзенне расследаванняў і стварэнне ўмоў для бяспекi руху.

Віды дзейнасці, на ажыццяўленне якіх патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі):

  • дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі;
  • дзейнасць па забеспячэнні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб.

Прадпрыемства ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.


Наяўнасць абсталявання:

  • звёназборачная лінія (краны КПБ-10М - 4 шт.) - 1 шт.;
  • звёназборачная лінія (краны КПБ-10М - 2 шт.) - 1 шт.;
  • пуцеўкладачы цягнiк (краны УК-25/9-18 - 2 шт., платформы з абсталяваннем УСО-42 шт., маторныя платформы - 4 шт.);
  • машына ВПО-3000;
  • струг СС-1;
  • цэх па рамонце пуцявых машын (электрычнае, такарнае, сталярнае, кавальскае аддзяленнi);
  • рэйкашлiфавальны цягнiк РШП-48К.