Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Доследная пуцявая машынная станцыя № 116

Начальнiк Даніленка Аляксандр Уладзіміравіч
Прыём па асабістых пытаннях кожны панядзелак месяца, запіс па тэл.: (+375 232) 95 22 70

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 232) 95 22 70, факс 95 36 92
Адрас: 247007, Рэспубліка Беларусь, Гомельская вобл., Гомельскі раён, станцыя Іпуць

Асноўныя кірункі дзейнасці эксплуатацыйнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства
  «Пуцявая машынная станцыя № 116» Беларускай чыгункі:

  • садзейнічанне найбольш поўнаму задавальненню патрэб Заснавальніка;
  • забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў па Беларускай чыгунцы;
  • атрыманне прыбытку.

Прадпрыемства ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці:

  • эксплуатацыя і ўтрыманне чыгунак;
  • будаўніцтва дарог, аэрадромаў і спартыўных збудаванняў;
  • дзейнасць іншага сухапутнага пасажырскага транспарту, якi курсiруе не па раскладзе;
  • дзейнасць аўтамабільнага грузавога транспарту;
  • неспецыялізаваны аптовы гандаль нехарчовымі таварамі;
  • вытворчасць цеплавой энергіі цеплавымі электрастанцыямі, самастойнымі кацельнямі, іншымі крыніцамі;
  • здача ў наём уласнай нерухомай маёмасці.

Прадпрыемства ажыццяўляе наступныя віды дзейнасці, на якія патрабуюцца спецыяльныя дазволы (ліцэнзіі):

  • дзейнасць у галіне аўтамабільнага, унутранага воднага, марскога транспарту (выключаючы ўнутраныя перавозкі для ўласных патрэб);
  • дзейнасць у галіне прамысловай бяспекі;
  • дзейнасць па гарантаванні бяспекі юрыдычных і фізічных асоб;
  • дзейнасць па праектаванні і будаўніцтву будынкаў і збудаванняў I і II узроўняў адказнасці і правядзенню інжынерных пошукаў для гэтых мэт.

Прадпрыемства рэалізуе:

  • паліўныя шпалы (шпалы драўляныя, нягодныя для кладкі ў пуць);
  • шпалы драўляныя старагодныя прыдатныя для кладкі ў пуць (з дазволу заснавальніка);
  • старагодныя жалезабетонныя шпалы, нягодныя для кладкі ў пуць;
  • старагоднае рэйкавае замацаванне (з дазволу заснавальніка).

Прадпрыемства ажыццяўляе знешнеэканамічную дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.