Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Цэнтр абароны інфармацыі

Начальнік цэнтра

Калютчык Сяргей Пятровіч

Галоўны інжынер

Сідараў Сяргей Уладзіміравіч

Намеснік начальніка цэнтра

Філіпеня Сяргей Анатольевіч

Контактная информация:

Тэл.: (+375 17) 225 58 60
Факс: (+375 17) 225 36 68
E-mail: isc@isc.by
Адрас: 220001, г. Мінск, зав. Шкляны, 3

Цэнтр абароны інфармацыі Беларускай чыгункі з'яўляецца адасобленым структурным падраздзяленнем дзяржаўнага аб'яднання «Беларуская чыгунка».

Асноўнай мэтай дзейнасці Цэнтра з'яўляецца арганізацыя, забеспячэнне і кантроль тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўным аб'яднанні «Беларуская чыгунка» і арганізацыях, якія ўваходзяць у яе склад у адпаведнасці з заканадаўствам, забепячэннекомплекснымi паслугамi, звязанымi з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу Беларускай чыгункі, распрацоўка і засваенне вытворчых задач, заснаваных на выкарыстанні сродкаў і метадаў інфармацыйнай бяспекі.

Прававую аснову дзейнасці Цэнтра абароны інфармацыі Беларускай чыгункі складаюць:

  1. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10.11.2008 № 455-З «Об информации, информатизации и защите информации»;
  2. Закон Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2000№ 357-З «Об электронном документе»;
  3. Закон Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2009 № 113-З «Об электронном документе и электронной цифровой подписи»;
  4. Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 26.05.2009 № 675 «О некоторых вопросах защиты информации».

Цэнтр абароны інфармацыі з'яўляецца падраздзяленнем тэхнічнай абароны інфармацыі Беларускай чыгункі з усімі правамі і абавязкамі, азначанымi дзейным заканадаўствам.

Асноўныя кірункі дзейнасці Цэнтра абароны інфармацыі Беларускай чыгункі:

  1. Распрацоўка, рэалізацыя і кантроль выканання мер па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі ў арганізацыях, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі.
  2. Эксплуатацыя апаратна-праграмных сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі і маніторынгу інфармацыйнай бяспекі на ўзроўню чыгункі.
  3. Распрацоўка спецыялізаванай дакументацыі ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі. Арганізацыя выпрабаванняў, апаратна-праграмнага аўдыту і ацэнкі сістэм абароны інфармацыі. У адпаведнасці з заканадаўствам арганізацыя і правядзенне атэстацый сістэм абароны інфармацыі ў арганізацыях Беларускай чыгункі.
  4. Забеспячэнне функцыянавання інфраструктуры адкрытых ключоў Беларускай чыгункі, інфармацыйных сістэм, якiя прымяняюць электронны лічбавы подпіс Беларускай чыгункі.
  5. Арганізацыя, ажыццяўленне распрацовак і засваенне вытворча-тэхналагічных задач чыгуначнага транспарту, заснаваных на выкарыстанні сродкаў і метадаў інфармацыйнай бяспекі, крыптаграфічнай абароны, электроннага лічбавага подпісу.

Для паскарэння працэсу прад'яўлення грузаў да перавозкі чыгуначным транспартам, Беларускай чыгункай распрацавана і ўведзена ў эксплуатацыю аўтаматызаваная сістэма падрыхтоўкі заявак (АПЗ).