Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Ахова здароўя

Клопат пра здароўе працаўнікоў магістралі з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі Беларускай чыгункі.


Стан здароўя — гэта натуральны рэсурс кожнага чалавека, які пад уплывам унутраных і знешніх фактараў фармуецца, назапашваецца і выдаткоўваецца на працягу жыцця чалавека.

Стан здароўя працоўнага чалавека — гэта аснова яго прафесійнай працаздольнасці, вытворчы рэсурс прадпрыемства, а ў дзяржаўным маштабе — нацыянальны капітал.

Выдаткі на захаванне і ўмацаванне здароўя працоўнага насельніцтва нароўні з выдаткамі на прафесійную адукацыю з'яўляюцца найбольш акупнымі з усіх відаў інвеставання ў чалавечы капітал.

У 4 санаторыях і 2 аздараўленчых цэнтрах аддзяленняў Беларускай чыгункі праходзяць аздараўленне і санаторна-курортнае лячэнне больш за 13 000 працаўнікоў і ветэранаў Беларускай чыгункі.

  • Аздараўленчы цэнтр «Талька» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • Санаторый «Магістральны» УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • Аздараўленчы цэнтр РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • Санаторый РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • Санаторый «Дубровенка» РУП «Магілеўскае» аддзяленне Беларускай чыгункі;
  • Санаторий «Чыгуначнік» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі.

У летні аздараўленчы перыяд да 6000 дзяцей аздараўляюцца ў дзіцячых аздараўленчых цэнтрах (лагерах) аддзяленняў Беларускай чыгункі (далей — ДАЛ).

  • ДАЛ імя Гастэлла УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • ДАЛ «Лясное возера» УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • ДАЛ «Іса» УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • ДАЛ «Азёры» РУП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • ДАЛ «Вярба» РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • ДАЛ «Лясныя далі» РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • ДАЛ «Дубровенка» РУП «Магілеўскае» аддзяленне Беларускай чыгункі»;
  • ДАЛ «Магістраль» УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Адзіны для ўсіх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) Беларускай чыгункі, арганізацый, якія ўваходзяць у склад Беларускай чыгункі, і іх адасобленых структурных падраздзяленняў (філіялаў) парадак арганізацыі кантролю стану здароўя і правядзення мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне здароўя і прафесійнай працаздольнасці работнікаў Беларускай чыгункі, вызначаецца наступнымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі:

Метадычныя рэкамендацыі:

Для арганізацыі абавязковых медыцынскіх аглядаў чыгуначнікаў прапануюцца:

     прыкладныя формы дагавораў аб аказанні платных медыцынскіх паслуг:

па правядзенні прадсменных (прадрэйсавых) медыцынскіх аглядаў;

Для арганізацыі ўліку і аналізу інфармацыі аб стане здароўя і прафесійнай прыдатнасці работнікаў Беларускай чыгункі:

Для выкарыстання пры правядзенні тэхнічнай вучобы работнікаў прапануецца:

Медыцынскае абслугоўванне работнікаў чыгуначнага транспарту агульнага карыстання, непасрэднае забеспячэнне перавозачнага працэсу ажыцяўляецца адасобленымі падраздзяленнямі (філіяламі) або структурнымі падраздзяленнямі (аддзяленнямі) дзяржаўных арганізацый аховы здароўя, падпарадкаваных Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Абавязковы медыцынскі агляд кандыдатаў у работнікі і перыядычныя медыцынскія агляды працаўнікоў, якія ажыцяўляюцца з мэтай фарміравання заключэння аб прафесійнай прыдатнасці (агляд на прафпрыдатнасць), праводзяцца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя ў парадку, устаноўленым:

Перыядычныя медыцынскія агляды працаўнікоў, якія ажыцяўляюцца з мэтай вызначэння магчымасці іх допуску па стану здароўя да рэйсу (змене) (агляд на допуск да працы, прадрэйсавыя (прадсменныя) медыцынскія агляды), праводзяцца дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя ў парадку, устаноўленым:

Патрабаванні па санітарна-эпідэміялагічнаму забеспячэнню ўсталёўваюцца нарматыўнымі прававымі актамі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Правядзенне дзяржаўнага санітарнага нагляду арганізуе Міністэрства аховы здароўя. Беларуская чыгунка ў межах сваёй кампетэнцыі (на аб'ектах Беларускай чыгункі) забяспечвае вытворчы кантроль выканання патрабаванняў Санітарных норм і правілаў.

Поўныя тэксты Санітарных норм і правілаў размешчаны на Web-сайце Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у раздзеле «База прававых актаў» — «Тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты» — «Поўныя тэксты тэхнічных нарматыўных прававых актаў, зацверджаных у адпаведнасці з заканадаўствам Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».

Беларуская чыгунка прымае актыўны ўдзел у працы Камісіі па ўзаемадзеянні чыгуначных адміністрацый у галіне аховы здароўя Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД. Саветам па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД зацверджаны наступныя  рэгламентуючыя дакументы:

Рэгламент па ўзаемадзеянні чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці па пытанні павышэння кваліфікацыі спецыялістаў аховы здароўя;

Рэгламент ўзаемадзеяння чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па папярэджанні завозу і распаўсюджвання інфекцыйных хвароб, якія ўяўляюць небяспеку для насельніцтва. Зацверджаны на 44 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці 11—13 кастрычніка 2006 (г. Ерэван);

Рэгламент аб медыка-санітарных патрабаваннях да перавозак арганізаваных дзіцячых калектываў чыгуначным транспартам у міжнародных зносінах. Зацверджаны на 49 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці (г. Кіеў 20—21 лістапада 2008 г.);

Рэкамендацыі па адзіных падыходах чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці да аховы здароўя работнікаў чыгуначнага транспарту. Зацверджаны на 57 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці 16—17 Кастрычніка 2012 г. (г. Ашхабад);

Рэгламент узаемадзеяння чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц садружнасці па папярэджанні і ліквідацыі медыка-санітарных наступстваў надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару. Зацверджаны на 58 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці 7 мая 2013 г. у г. Душанбэ;

Рэгламент узаемадзеяння чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці пры накіраванні на лячэнне ў медыцынскія арганізацыі чыгуначнай аховы здароўя дзяржаў-удзельніц Садружнасці. Зацверджаны на 61 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці 21—22 кастрычніка 2014 г (г. Баку, Азербайджанская Рэспубліка);

Рэгламент узаемадзеяння чыгуначных адміністрацый дзяржаў-удзельніц Садружнасці па прадастаўленні паслуг санаторна-курортнага лячэння. Зацверджаны на 61 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці 21—22 кастрычніка 2014 г (г. Баку, Азербайджанская Рэспубліка).


Інфармацыя для запаўнення ведамаснай справаздачнасці НБТМ-1