Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у нарадзе па пытаннi далейшага развіцця кантэйнернага цягніка «Вікінг»

23 мая 2014

У сталіцы Балгарыі, горадзе Сафіі, прайшла нарада прадстаўнікоў чыгуначных адміністрацый Беларусі, Літвы, Украіны, Балгарыі, Малдовы, Румыніі па праекце кантэйнернага цягніка «Вікінг».

Важным вынікам нарады стала далучэнне да праекта румынскай чыгуначнай кампаніі АТ «ЧФР Марфа». Аператарам «Вікінга» у Румыніі будзе кампанія «Rofersped».

Акрамя таго, удзельнікі нарады зацвердзілі далейшы план развіцця «Вікінга» на 2014-2015 гг ., узгаднілі новы сухапутны маршрут у Турцыю праз тэрыторыі Літвы, Беларусі, Украіны, Малдовы, Румыніі і Балгарыі, унеслі змены ў тэхналогію курсіравання цягніка.

 

Далучэнне румынскай чыгуначнай кампаніі адкрывае магчымасці для далейшага развіцця цягніка «Вікінг» за кошт стварэння ў рамках праекта сухапутнага маршруту ў зносінах з Турцыяй, умацуе яго канкурэнтаздольнасць і будзе стратэгічна важным для перавозкі грузаў паміж Турцыяй і Скандынавіяй.

Кантэйнерны цягнік «Вікінг» — гэта сумесны праект чыгунак Літвы, Беларусі, Украіны, Малдовы, Балгарыі, а зараз і Румыніі, які аб'ядноўвае Балтыйскае і Чорнае мора.

Удзельнікі праекту плануюць, што ў трэцім квартале бягучага года па новым маршруце будзе ажыццёўлены пропуск пілотных цягнікоў з Літвы праз Беларусь, Украіну, Малдову, Румынію ў Турцыю і назад.

Першы цягнік камбінаванага транспарту «Вікінг» быў адпраўлены 6 лютага 2003 з Адэсы.

Асноўнай мэтай рэалізацыі праекта цягніка «Вікінг» было пашырэнне транскантынентальных сувязяў краін Скандынаўскага паўвострава і краін басейна Чорнага мора з выкарыстаннем IХ міжнароднага транспартнага калідора.

За больш чым дзесяцігадовы перыяд праект стаў паспяховым і шырока вядомым. Цягнік курсіруе на рэгулярнай аснове. У яго складзе перавозяцца грузы не толькі ў краіны, чыгункі якіх ўдзельнічаюць у праекце, але і краіны басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў, Афрыкі, Амерыкі, Блізкага Ўсходу, Азіі. У склад цягніка ўключаюцца платформы з буйнатанажнымi кантэйнерамі, спецыялізаваныя платформы з аўтацягнікамі, пасажырскія вагоны для праезду машынiстаў і праваднiкоў грузаадправіцеляў .

Афіцыйным экспедытарам цягніка па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «БЕЛIНТЭРТРАНС - транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

Важна адзначыць, што па ўсім маршруце руху цягніка чыгункамі прадастаўляюцца спецыяльныя тарыфныя ўмовы і забяспечваецца высокая хуткасць дастаўкі.

За 4 месяцы 2014 года па Беларускай чыгунцы цягніком перавезена больш за 13 тысяч кантэйнераў ДФЭ (у дваццацiфутовым эквіваленце). У асноўным гэта экспартна-імпартныя грузы беларускіх прадпрыемстваў, сярод якіх РУП «Мінскі трактарны завод», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Нафтан» завод «Палімір», РУП «Мінскі аўтамабільны завод» і шэраг іншых.

У цяперашні час на Беларускай чыгунцы для абслугоўвання цягніка «Вікінг» адкрыты ўсе грузавыя станцыі.

Асацыяцыяй еўрапейскіх інтэрмадальных перавозак у 2009 годзе цягнік «Вікінг» прызнаны лепшым еўрапейскім праектам па перавозках грузаў з пункта, А ў пункт Б. У красавіку 2014 на міжнароднай канферэнцыі BESTFACT ў Парыжы праекту «Вікінг» прысуджана ўзнагарода ў намінацыі «Лепшы праект экалагічнага транспарту 2014».

У мэтах рэкламнай стратэгіі прасоўвання цягніка зацверджаны таварны знак «VIKING TRAIN». У праекта ёсць свой сайт (www.vikingtrain.com), промаролік.

Усяго па Беларускай чыгунцы на рэгулярнай аснове курсiруюць кантэйнерныя цягнікi па 18 маршрутах, якімі за студзень- красавік бягучага года перавезена амаль 63 тысячы кантэйнераў ДФЭ (у двадцацiфутовым эквіваленце).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год