Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Па Беларускай чыгунцы транзітам прайшлі два кантэйнерныя цягнікi, арганізаваныя пры ўдзеле ТАА «Праектны офіс АТЛК»

21 красавіка 2014

У красавіку бягучага года з Кітая ў Еўропу па тэрыторыі Беларусі прайшлі два кантэйнерныя цягнікi па маршруце Сучжоу (правінцыя Цзянсу)—Забайкальск— Брэст—Варшава, арганізаваныя у рамках супрацоўніцтва паміж ТАА «Праектны офіс АТЛК» і «DHL Global Forwarding».

Аператарам па тэрыторыі Беларусі з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі».

Гэтыя цягнікi пераадолелі адлегласць каля 11 тысяч км за 13 дзён. Для параўнання: толькі марская частка перавозкі кантэйнераў з Кітая ў Еўропу займае 45—60 дзён.

 

Плануецца далейшае развіццё гэтага праекта.

Нагадваем, у адпаведнасці з Пагадненнем аб стварэнні Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТЛК), падпісаным 20 чэрвеня 2013 г кіраўнікамі ААТ «Расійскія чыгункі», Беларускай чыгункай і АТ «Нацыянальная кампанія «Казакстан тэмiр жалы», ТАА «Праектны офіс АТЛК» будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць да моманту стварэння Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год