Беларуская і Кітайскія чыгункі абмеркавалі ў Мінску пытанні арганізацыі грузавых перавозак
03 красавіка 2024
2 красавіка 2024 года ў Мінску адбылася рабочая сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з намеснікам галоўнага інжынера Дзяржаўнай карпарацыі «Кітайскія чыгункі», начальнікам Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Цзюй Гацзянам.
Мерапрыемства прайшло ва Упраўленні БЧ у рамках візіту дэлегацыі Дзяржаўнай карпарацыі «Кітайскія чыгункі» для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі «2024. Чыгуначная лагістыка: актуальныя задачы развіцця»
У ходзе сустрэчы абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння па арганізацыі перавозак грузаў кантэйнернымі цягнікамі ў рамках кітайскай ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях» па маршрутах Кітай – Заходняя Еўропа – Кітай транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь і ў зносінах Кітай – Беларусь – Кітай.
Асаблівая ўвага была ўдзелена праведзенай рабоце, накіраванай на стварэнне неабходных умоў для далейшай рэалізацыі праектаў па дастаўцы прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў сухапутнымі маршрутамі ў Кітай і павышэнне прапускной здольнасці чыгуначнай інфраструктуры кантэйнерных цягнікоў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ