На Беларускай чыгунцы праходзіць экалагічная эстафета «Чыстая чыгунка»
15 чэрвеня 2023
Беларуская магістраль надае вялікую ўвагу падтрыманню парадку на сваіх аб'ектах, а таксама паляпшэнню экалагічнай сітуацыі на перагонах, у палосах адводу і на чыгуначных пераездах. Акцыя стартавала 5 чэрвеня ў Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя. Арганізатарамі экалагічнай відэаэстафеты «Чыстая чыгунка» з'яўляюцца каардынацыйныя Саветы галіновага камітэта ГА БРСМ БЧ.
На працягу чэрвеня ў структурных падраздзяленнях чыгункі плануецца правядзенне мерапрыемстваў па навядзенні парадку на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Гэта можа быць любая тэрыторыя, галоўнае – ачысціць ўчастак ад смецця, вярнуўшы яму першапачатковы выгляд. Таксама ад актывістаў патрабуецца зняць кароткі відэаролік, які будзе размешчаны ў сацсетках аддзяленняў з хэштэгам #ЧИСТАЯДОРОГА.
Упершыню эстафету «Чыстая чыгунка» правялі ў 2022 годзе моладзевыя актывісты Магілёўскага аддзялення БЧ. Ініцыятыва атрымала жывы водгук і ў 2023 годзе ў ёй ужо прымае ўдзел моладзь Віцебскага, Гомельскага, Мінскага і Магілёўскага аддзяленняў беларускай магістралі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ