Да 150-годдзя чыгуначных зносін Масква-Брэст. Беларуская чыгунка праводзіць творчыя конкурсы сярод навучэнцаў чыгуначных каледжаў у Оршы і Брэсце
25 чэрвеня 2021
Прыняць удзел у конкурсе творчых і даследчых работ і конкурсе аўтарскіх вершаў запрашаюцца навучэнцы Брэсцкага і Аршанскага каледжаў - філіялаў установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту».
У конкурсе «Лепшыя творчыя і даследчыя работы» ўдзельнікам прапануюць падрыхтаваць сачыненне-разважанне, праект або прэзентацыю на тэму «Чыгунка праз 150 гадоў». У творах вітаецца свабодная, індывідуальна-аўтарская манера выказвання разам з арыгінальнасцю ідэйнай задумы і веданнем гісторыі Беларускай чыгункі і развіцця чыгуначнага транспарту ў цэлым. У даследаваннях ацэняць актуальнасць і сувязь з практыкай, тэарэтычную абгрунтаванасць, а таксама самастойнасць даследавання.
У конкурсе аўтарскіх вершаў «Слаўлю цябе, родная магістраль» кожны ўдзельнік можа прадставіць да 5 паэтычных твораў уласнага сачынення адвольнага жанру і формы. Тут элементамі поспеху могуць стаць рытмічная зладжанасць і мілагучнасць верша, яго мастацкасць, сэнсавая і кампазіцыйная цэласнасць, а таксама глыбіня эмацыйнага ўздзеяння.
Конкурсы пройдуць дыстанцыйна ў тры этапы. На першым да 17.09.2021 у кожным з каледжаў адбяруць па 18 лепшых работ, на другім конкурсная камісія вызначыць тройкі лідэраў, а на заключным этапе пераможцаў конкурсаў вызначаць у ходзе абмеркаванняў у фармаце «круглага стала».
Пераможцы атрымаюць дыпломы і прэміі, а ўдзельнікі дыпломы і памятныя падарункі. Лепшыя работы будуць апублікаваны ў газеце «Чыгуначнік Беларусі», а таксама размешчаны на афіцыйным інтэрнет-сайце Беларускай чыгункі.
Мэты дадзеных конкурсаў - развіццё інтэлектуальнага патэнцыялу навучэнцаў, выяўленне таленавітых і здольных навучэнцаў, раскрыццё творчай індывідуальнасці, стварэнне ўмоў для самарэалізацыі, развіццё цікавасці да навуковай дзейнасці, развіццё агульнай культуры і адукаванасці ў маладзёжна-юнацкім асяродку, заахвочванне і стымуляванне творчай і пазнавальнай актыўнасці вучняў, пашырэнне ведаў у галіне дзейнасці і гісторыі чыгуначнага транспарту, павышэнне ўзроўню прафесійнай матывацыі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2021 год