5 снежня кіраўніцтва Беларускай чыгункі правядзе прамую тэлефонную лінію
02 снежня 2019
У чацвер, 5 снежня, Беларуская чыгунка правядзе прамую тэлефонную лінію па тэме «Арганізацыя пасажырскіх перавозак, расклад руху цягнікоў».
На пытанні адкажа першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Шылаў Ігар Сяргеевіч.
Прамая тэлефонная лінія адбудзецца з 14:00 да 15:00.
Задаць свае пытанні па заяўленай тэматыцы можна будзе па тэлефоне +375 (17) 225 24 24.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ