Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Турнірам па шахматах 18—20 лістапада завершыцца круглагадовая спартакіяда Беларускай чыгункі

08 лістапада 2016

Турнір Беларускай чыгункі па шахматах пройдзе 18—20 лістапада ў шахматна-шашачнай школе горада Магілёва. Ён прымеркаваны да 80-годдзя спартыўнага руху чыгуначнікаў і праводзіцца з мэтай прыцягнення да актыўных заняткаў фізічнай культурай і спортам чыгуначнікаў, выяўлення наймацнейшых каманд і спартсменаў, фарміравання зборнай каманды па шахматах Беларускай чыгункі.

 

 У спаборніцтве прымуць удзел зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі (па 4 чалавекі ад кожнага аддзялення).

Камандныя спаборніцтвы будуць праводзіцца па кругавой сістэме па правілах «Хуткая гульня», а ў асабістым заліку шахматысты будуць змагацца па змяшанай сістэме. Пераможцы спаборніцтва будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.

 Трэба адзначыць, што па выніках турніру па шахматах вызначыцца і пераможца круглагадовай спартакіяды БЧ. У гэтым годзе ў ёй прымаюць удзел больш за 380 чыгуначнікаў. Спаборніцтвы праводзяцца па 11 відах спорту.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год