Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» прыняла ўдзел у першым экспартным форуме «Беларусь мясная»

28 кастрычніка 2016

27—28 кастрычніка дзелавая пляцоўка ў Мінску аб'яднала больш за 200 удзельнікаў з 10 краін. Сярод удзельнікаў — кіраўнікі, маркетолагі і спецыялісты ў галіне знешнеэканамічнай дзейнасці мясаперапрацоўчых прадпрыемстваў і птушкафабрык Беларусі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і навуковых інстытутаў, замежных арганізацый і кампаній. Мэта форуму — спрыяць засваенню новых рынкаў збыту і ўмацаванню пазіцый мясной галіны на міжнародным узроўні, павышэнню эфектыўнасці вытворчасці мясных прадуктаў.

 Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» выступіла ў якасці лагістычнага партнёра экспартнага форуму. Падчас выступу кіраўніцтва адбылася прэзентацыя магчымасцяў прадпрыемства па прадастаўленні поўнага комплексу лагістычных паслуг. Удзельнікаў форуму пазнаёмілі з дзеючымі рашэннямі «БТЛЦ» па дастаўцы скорапсавальных грузаў чыгуначным транспартам у краіны Балтыі, Калінінградскую вобласць, іншыя рэгіёны Расійскай Федэрацыі, уключаючы Далёкі Ўсход, рэгіёны Сярэдняй Азіі, а таксама Кітай.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2016 год