Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы вызначылі лепшага рацыяналізатара

09 жніўня 2016

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі за 2015 год у галіне рацыяналізатарскай дзейнасці. Звання «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі» удастоены 30 спецыялістаў. Лепшымі маладымі рацыяналізатарамі прызнаныя 13 работнікаў БЧ, лепшымі арганізатарамі тэхнічнай творчасці сталі 30 работнікаў магістралі.

Усяго ў 2015 годзе ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі было ўкаранёна больш за 800 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 23,710 млрд (недамінаваных) рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 920 спецыялістаў БЧ.

Трэба адзначыць, што за першае паўгодзе 2016 года на Беларускай чыгунцы ўжо ўкаранёна 380 рацыяналізатарскіх прапаноў, эканамічны эфект выкарыстання якіх склаў 887 720 рублёў (8877,2 млн рублеў). Пры гэтым у распрацоўках і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш За 310 наватараў магістралі.

 

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці за студзень—чэрвень 2016 года прадэманстравалі: УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (23 рацпрапановы з эканамічным эфектам 374 730 рублёў (3747,3 млн рублёў), УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі», (159 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 213 260 рублёў (2132,6 млн рублёў), РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (89 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 171 010 рублёў (1710,1 млн рублёў).

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў работы і інш.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2016 год