Беларуская чыгунка правядзе спаборніцтвы па пажарна-ратавальным спорце сярод добраахвотных пажарных дружын
12 жніўня 2016
Спаборніцтвы па пажарна-ратавальным спорце сярод добраахвотных пажарных дружын на першынства Беларускай чыгункі пройдуць 17–18 жніўня на стадыёне Брэсцкага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у горадзе Брэсце. У іх возьмуць удзел 6 добраахвотных пажарных дружын – па адной ад кожнага аддзялення дарогі.
Удзельнікам спаборніцтваў трэба будзе прадэманстраваць свае навыкі і майстэрства ў трох відах пажарна-выратавальнага спорту. У першы дзень на стадыёне адбудзецца першынства ў пераадоленні 100-метровай паласы з перашкодамі.
У другі – пажарная эстафета, якая складаецца з 4-х этапаў па 100 метраў кожны, і баявое разгортванне – спаборніцтва, у якім каманда павінна ў самыя кароткія тэрміны разгарнуць аўтаномную сістэму пажаратушэння з плотам вады мотапомпы і ўразіць бруёй вады мішэнь.
Мэтай правядзення такіх мерапрыемстваў з'яўляецца далейшае ўмацаванне боегатоўнасці добраахвотных пажарных дружын Беларускай чыгункі, удасканаленне форм і метадаў работы па тушэнні пажараў і ліквідацыі аварыйных сітуацый з небяспечнымі грузамі, а таксама павышэнне ўзроўню спартыўнага майстэрства работнікаў Беларускай чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2016 год