Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

23 снежня 2015

23 снежня  прадстаўнікі кіраўніцтва Беларускай чыгункі і прафсаюзнага камітэта Упраўлення дарогі сустрэліся з навучэнцамі Мінскай абласной дзяржаўнай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Сустрэча прайшла ў рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці». Намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Валерый Страмук павіншаваў навучэнцаў і калектыў школы-інтэрната з надыходзячым святам і пажадаў у новым годзе здароўя, дабра і поспехаў у вучобе. Прыемным сюрпрызам сталі салодкія падарункі ад прафсаюзнага камітэта Упраўлення дарогі. Масу станоўчых эмоцый у выхаванцаў школы-інтэрната выклікаў святочны канцэрт юных артыстаў Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў Культурна-спартыўнага цэнтра УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Акрамя цёплых слоў і віншаванняў у якасці навагодняга падарунка Беларуская чыгунка выдзеліла спонсарскую дапамогу на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы школы-інтэрната.

Удзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» для арганізацый Беларускай чыгункі стаў добрай традыцыяй. Штогод чыгуначнікі наведваюць падшэфныя ўстановы, аказваюць ім спонсарскую дапамогу, арганізоўваюць канцэртныя праграмы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год