Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам дарогі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у розных мерапрыемствах Беларускага транспартнага тыдня
02 кастрычніка 2015
Мерапрыемствы Беларускага транспартнага тыдня пройдуць пад эгідай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь у перыяд з 6 па 8 кастрычніка 2015 года ў Мінску (пр. Пераможцаў, 20/2, Футбольны манеж).
Напярэдадні адкрыцця транспартнага тыдню 5 кастрычніка Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у беларуска-літоўскім транспартным форуме «Перспектывы беларуска-літоўскага супрацоўніцтва ў галіне транспарту і лагістыкі». Плануецца, што ад Беларускай чыгункі з дакладам «Транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні экспартна-імпартных і транзітных грузавых перавозак» на дадзеным форуме выступіць першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк.
6 кастрычніка Уладзімір Марозаў прыме ўдзел у адкрыцці Міжнароднай спецыялізаванай выставы «Транспарт і лагістыка 2015», азнаёміцца з экспазіцыямі удзельнікаў выставы. На выставачнай пляцоўцы беларускай магістралі (стэнд БЧ № А1) Начальнік дарогі плануе правесці рабочыя сустрэчы з калегамі — кіраўнікамі чыгуначных адміністрацый Украіны, Латвіі, Літвы, а таксама прэзідэнтам АТ «ОТЛК».
Адным з важных мерапрыемстваў для беларускай магістралі стане падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве ў сферы транзітных перавозак грузаў чыгуначным транспартам паміж Беларускай чыгункай і АТ «Літоўскія чыгункі», які кіраўнікі дадзеных чыгуначных адміністрацый плануюць падпісаць 6 кастрычніка на стэндзе БЧ.
Надзённыя праблемы і перспектывы развіцця галіны будуць абмяркоўваць на адным з ключавых мерапрыемстваў транспартнага тыдня — Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе, які адкрыецца 7 кастрычніка. У рамках мерапрыемства Начальнік Беларускай чыгункі плануе ўдзел у пленарнай дыскусіі «Перспектывы ўдзелу Рэспублікі Беларусь у праекце «Эканамічны пояс Шаўковага шляху», дзе ён выступіць з дакладам на тэму «Транзітны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні грузавых перавозак у зносінах Азія—Еўропа—Азія».
Удзел у спецыялізаваных секцыях і круглых сталах, дыскусіях і тэматычных навукова-практычных семінарах, прадугледжаных праграмай транспартнага тыдня, прымуць таксама спецыялісты беларускай магістралі.
Перад удзельнікамі круглага стала «Лагістычная сістэма Рэспублікі Беларусь ва ўмовах праекта «Эканамічны пояс Шаўковага шляху» 6 кастрычніка выступіць з дакладам «Развіццё кантэйнерных перавозак у зносінах з Кітаем у рамках праекта «Эканамічны пояс Шаўковага шляху» генеральны дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Яўген Усенка.
Варта адзначыць, што Беларуская чыгунка надае вялікае значэнне гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве з Кітайскай Народнай Рэспублікай і зацікаўлена ў пашырэнні транспартнай сеткі ад Ціхага акіяна да Балтыйскага мора, у павелічэнні грузапатоку, наступнага з Усходу на Захад, у тым ліку ў складзе паскораных кантэйнерных цягнікоў.
У рамках работы Беларускага транспартнага тыдня Беларуская чыгунка арганізуе прэзентацыю магчымасцей транспартна-лагістычнага цэнтра Калядзічы, як сухога порта ў забеспячэнні перавозак знешнегандлёвых грузаў. Прэзентацыя пройдзе 8 кастрычніка на гарадской таварнай станцыі Калядзічы дзяржаўнага прадпрыемства «БЕЛІНТЭРТРАНС – транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.
На стэндзе Беларускай чыгункі будуць прадстаўлены прэзентацыйныя матэрыялы і інфармацыя аб тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях магістралі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год