Беларуская чыгунка павялічыла ў верасні аб'ёмы пагрузкі на 3,1%
14 кастрычніка 2015
Па папярэдняй інфармацыі ў верасні бягучага года Беларуская чыгунка забяспечыла пагрузку 7,4 млн т народнагаспадарчых грузаў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2014 года на 3,1%. У тым ліку пагрузка грузаў на экспарт павялічылася на 17,4% і дасягнула 3,9 млн т.
У цэлым у верасні Беларуская чыгунка павялічыла аб'ёмы пагрузкі нафты і нафтапрадуктаў на 20% да ўзроўню верасня 2014 года, хімічных і мінеральных угнаенняў — на 7%, лясных грузаў — на 11%, солі — на 69%, астатніх і зборных грузаў — на 23%.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год