23 кастрычніка ў 17.00 са станцыі Мінск-Пасажырскі ўрачыста адправіцца пасажырскі цягнік «Экспрэс ААН-70»
22 кастрычніка 2015
Для арганізацыі акцыі Беларуская чыгунка прызначыла цягнік № 921/922. Абслугоўваць склад цягніка будуць работнікі Мінскага, Гомельскага і Магілёўскага вагонных участкаў.
У складзе цягніка 10 вагонаў. Два вагона-рэстарана, якія ў час паездкі стануць месцам правядзення семінараў, два вагоны з сядзячымі месцамі — кіназаламі і заламі для лекцый, у трох плацкартных вагонах будуць праходзіць тэматычныя дыскусіі і дэбаты і яшчэ тры купэйныя вагоны.
Беларуская чыгунка выступае адным з партнёраў дадзенай акцыі, якая арганізавана ў падтрымку мэтаў ўстойлівага развіцця з нагоды 70-годдзя Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
будзе ў Гродна ў 21.25.
25 кастрычніка ў 10.00 цягнік № 922 Гродна—Баранавічы адправіцца з Гродна і прыбудзе ў Баранавічы на станцыю Баранавічы-Палескія ў 13.06. У гэты ж дзень у 16.03 цягнік № 921 Баранавічы—Брэст адправіцца ў Брэст і прыбудзе на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 18.10,
Маршрут цягніка пройдзе праз Гродна, Брэст, Баранавічы, Гомель, Магілёў, Віцебск.
23 кастрычніка ў 17.00 цягнік № 921 Мінск—Гродна адправіцца з Мінска і прыбудзе ў Гродна ў 21,25
26 кастрычніка цягнік № 922 Брэст—Гомель у 15.52 адправіцца з Брэста і прыбудзе ў 23.10 у Гомель.
28 кастрычніка цягнік № 921/922 Гомель—Магілёў у 08.11 адправіцца з Гомеля і прыбудзе ў 10.49 у Магілёў.
29 кастрычніка цягнік № 922 Магілёў—Віцебск у 08.56 адправіцца з Магілёва і прыбудзе ў 11.17 у Віцебск.
30 кастрычніка цягнік № 921 Віцебск‑Мінск у 10.00 адправіцца з Віцебска і прыбудзе ў 13.30 у Мінск.
У кожным горадзе, дзе будзе спыняцца спецыяльны цягнік, пройдуць разнастайныя мерапрыемствы ў гонар 70-годдзя ААН.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год