Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

13 жніўня ў Брэсце прайшла Каардынацыйная нарада кіраўнікоў транспартна-лагістычных кампаній

14 жніўня 2015

У Брэсце разам сабраліся прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі, Расіі, Казахстана — Беларуская чыгунка, ААТ «Расійская чыгунка, АТ» НК «Казахстан тэмір жолы», а таксама кіраўнікі найбуйнейшых транспартна- лагістычных кампаній, сярод якіх: ПАО «Транскантэйнер», АТ «РЖД Лагістык», АТ «КТЖ Экспрэс», АТ «Кедентранссервис», АТ «Казтранссервис», Дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ», кампаній «Транскантэйнер Еўропа», «Транс-Еўразія Ладжыстыкс», ГА «Белінтэртранс-Германія».

Дэлегацыю Беларускай чыгункі ўзначальваў першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк. Асноўнымі тэмамі абмеркавання сталі  развіцце Групы кампаній ОТЛК, у тым ліку пытанні апэрыравання паркам, развіцця перавозак дробнапартыйных грузаў у Рэспубліцы Беларусь,  ўзаемадзеянне з генеральнымі партнёрамі, а таксама рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па стварэнні ў Брэсцкім чыгуначным вузле сумеснага прадпрыемства па аказанні комплексных лагістычных паслуг у сферы перавозак грузаў у кантэйнерах і іншыя.

 

Па выніках нарады было адзначана, што сумеснае прадпрыемства якое стварае (СП) Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі і ПАО «Транскантэйнер» будзе выконваць ролю ключавой інфраструктурнай сэрвіснай кампаніі ўнутры Групы кампаній ОТЛК на 2-м Міжнародным транспартным калідоры і транзітным маршруце Кітай-Еўропа. Бягучы спектр базавых паслуг Брэсцкага аддзялення будзе пашыраны за кошт развіцця дадатковых сэрвісаў, у тым ліку ў рамках СП.

Плануецца, што Беларускі бок уносіць у статутны капітал неграшовага ўкладу — маёмасць на 9-м і 19-м шляхах станцыі Брэст-Паўночны. Расійскі бок уносіць у статутны капітал грашовы ўклад, які будзе накіраваны на запуск праграмы абнаўлення парку ГПМ (грузапад'ёмных механізмаў). Аптымальнае размеркаванне доляў 86% у беларускага боку і 14% у расейскага боку. Агульны аб'ём інвестыцый складзе 6.650.000 долараў ЗША.

«Брэст валодае развітой інфраструктурай, дастатковай колькасцю перагрузачных магутнасцяў па перапрацоўцы грузаў, якія ідуць у кірунку Усход-Захад-Усход па каляіне 1520 мм і 1435 мм. Грузавы тэрмінал станцыі Брэст-Паўночны аказвае поўны комплекс паслуг па тэрмінальнай апрацоўцы і захоўванню грузаў рознай наменклатуры. Пры стварэнні СП запасаў у нас дастаткова, а па кантэйнернаму бізнэсу мы можам павялічыць аб'ёмы», — адзначыў першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк.

На нарадзе таксама ўздымалася пытанне канцэпцыі генеральных партнёраў. Генеральным партнёрам Групы ОТЛК і ДА ОТЛК ад Беларускай чыгункі вызначана дзяржаўнае прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі. (Для працы ОТЛК ў напрамку Заходняй Еўропы прадпрыемства, заснаванае БТЛЦ ў Германіі - ТАА «Белінтэртранс-Германія», у кірунку Латвіі, Літвы і іх партоў - прадпрыемства, заснаванае БТЛЦ у Літве — ЗАТ «Белінтэртранс-Літва» і яго прадстаўніцтва ў Латвіі).

Было разгледжана пытанне па развіццю ў Рэспубліцы Беларусь перавозак дробнапартыйных грузаў (МПГ). Перавозкі дробнапартыйных грузаў - гэта адзін з самых канкурэнтных сегментаў транспартна-лагістычнага рынку. АТ «РЖД Лагістыка» актыўна развівае дадзеныя перавозкі з выкарыстаннем у якасці асноўнага магістральнага транспарту — чыгуначны транспарт. У цяперашні час філіяльная сетка складае 118 гарадоў Расіі, больш за 11000 маршрутаў, 680 агентаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год