Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел ва II Паседжанні Беларуска-Літоўскай Працоўнай групы па ўзаемадзеянні ў транзітна-транспартнай сферы, якое прайшло ў Мінску 15-16 красавіка

16 красавіка 2015

Па выніках паседжання быў падпісаны пратакол, подпісы пад якім паставілі кіраўнік беларускай часткі Працоўнай групы, першы намеснік Міністра транспарта і камунікацый Рэспублікі Беларусь Яўген Рагачоў і кіраўнік літоўскай часткі, Віцэ-міністр транспарта і камунікацый Літоўскай Рэспублікі Саулюс Гірдаўскас.

Падчас паседжання Працоўнай групы бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў узаемадзеяння, у тым ліку ў сферы чыгуначных перавозак грузаў і пасажыраў у паведамленні паміж Беларуссю і Літвой.

Беларускі бок паінфармаваў, што па выніках працы за 2014 год аб'ём перавозак грузаў у чыгуначным паведамленні Беларусь–Літва, уключаючы порты, павялічыўся на 22% да ўзроўня 2013 года. Доля Літоўскіх чыгунак ва ўсім аб'ёме міжнародных перавозак Беларускай чыгункі па выніках мінулага года склала: у вывазе — 33,2%, ва ўвозе — 5,5%, у транзіце — 15%.

Удзельнікі паседжання пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у павелічэнні і прыцягненні новых аб'ёмаў перавозак грузаў па Беларусі і Літве і дамовіліся распачаць неабходныя высілкі для падвышэння іх канкурэнтаздольнасці.

 

Таксама былі станоўча ацэнены вынікі працы цягніка камбінаванага транспарта «Вікінг». Адзначаны рост у 2014 годзе аб'ёмаў перавозак цягніком «Вікінг» на 2,7% да ўзроўня 2013 года. Бакі дамовіліся і ў далейшым прыкладаць усе высілкі, накіраваныя на развіццё і пашырэнне геаграфіі цягніка «Вікінг», у прыватнасці, у Скандынаўскія краіны, у краіны Закаўказзя і Сярэдняга Ўсходу.

Што да пасажырскіх перавозак у паведамленні Беларусь–Літва, то ў 2014 годзе паміж дзвюма краінамі ўсімі цягнікамі было перавезена 356,03 тыс. пасажыраў. Бакі прынялі рашэнне працягнуць працу па ўдасканаленні пасажырскіх перавозак у паведамленні Беларусь–Літва, уключаючы забеспячэнне на сталай аснове канкурэнтаздольных тарыфных умоў для прыцягнення пасажыраў, узаемадзеяння з памежнымі і мытнымі органамі па ўдасканаленні тэхналогіі правядзення кантрольных аперацый з пасажырскімі цягнікамі і інш.

Падчас паседжання Працоўнай групы быў абмеркаваны ход рэалізацыі сумесных дзеянняў па арганізацыі хуткаснага чыгуначнага паведамлення паміж Мінскам і Вільнюсам і электрыфікацыя кірунку Маладзечна — Гудагай — Дзяржмяжа — Кяна — Н. Вільня. Было адзначана, што для рэалізацыі 3-га этапу Плану дзеянняў прадугледжана выкананне прац па электрыфікацыі кірунку Маладзечна — Гудагай — Дзяржмяжа — Н. Вільня і ўвод у эксплуатацыю хуткасных электрацягнікоў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год