Падведзены вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю Беларускай чыгункі па ахове працы
25 сакавіка 2015
Па выніках працы за 2014 год названы пераможцы агляду-конкурсу «Лепшая арганізацыя Беларускай чыгункі па ахове працы, культуры вытворчасці і добраўпарадкаванню тэрыторыі».
Першае месца ў конкурсе сярод аддзяленняў магістралі заняло Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі, другое месца — Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ першае месца прысуджана УП «БЕЛІНТЭРТРАНС - транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, другое месца — УП «Пуцявая машынная станцыя № 116 Беларускай чыгункі», трэцяе месца — УП «Пуцявая машынная станцыя № 289 Беларускай чыгункі».
Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу паляпшэнню ўмоў і аховы працы, выкананню гігіенічных нарматываў, памяншэнню і ўхіленню дзеяння шкодных вытворчых фактараў за кошт укаранення новай тэхнікі і абсталяванні, удасканаленні нарматыўна-прававой базы, шырэйшага выкарыстання сродкаў індывідуальнай абароны.
Калектывы арганізацый-пераможцаў агляду-конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі, ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год