Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у абмеркаванні пытанняў удасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак на пасяджэнні Камісіі па пасажырскай гаспадарцы ў Ерэване
11 сакавіка 2015
Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у пятнаццатым пасяджэнні Камісіі па пасажырскай гаспадарцы Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое прайшло ў Ерэване (Арменія) у пачатку сакавіка.
На пасяджэнні абмяркоўваліся актуальныя пытанні ўдасканалення арганізацыі пасажырскіх перавозак і працы пасажырскага комплексу дзяржаў-удзельніц СНД, Грузіі, Латвіі, Літвы і Эстоніі.
Адбыўся абмен думкамі па пытанні тарыфнага рэгулявання, накіраванага на павышэнне канкурэнтаздольнасці міжнародных пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам.
Таксама былі разгледжаны дакументы, якія рэгламентуюць правілы перавозак пасажыраў у міжнародных зносінах, эксплуатацыю міждзяржаўнай сістэмы АСК «Экспрэс», рамонт і ўтрыманне рухомага саставу.
У ходзе пасяджэння быў узгоднены шэраг дакументаў, якія будуць вынесены на зацвярджэнне на чарговым пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце.
У працы Камісіі па пасажырскай гаспадарцы прынялі ўдзел прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Арменіі, Беларусі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Грузіі, Латвіі, Літвы, Эстоніі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2015 год