Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правяла ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі круглы стол «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў»

28 лістапада 2014

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка, першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк, старшыня дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Пётр Кучарэнка, прадстаўнікі Беларускай і Расійскіх чыгунак, расійскія грузаадправіцелi і экспедытары.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў круглага стала звярнуўся Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігар Петрышэнка, які адзначыў, што інтэграцыя нацыянальных транспартных сістэм краін Мытнага саюза з'яўляецца лакаматывам інтэграцыйных працэсаў ва ўсёй эканоміцы.

У сваю чаргу Уладзімір Міхайлюк падкрэсліў, што сёння Беларуская чыгунка робiць комплексныя паслугі грузаўладальнікам і экспедытарам па арганізацыі і забеспячэнні перавозак грузаў чыгуначным транспартам, а палітыка, якая праводзіцца кампаніяй, дазваляе павышаць эфектыўнасць транзітнага патэнцыялу, якасць і канкурэнтаздольнасць яе паслуг. Ён выказаў упэўненасць у тым, што мерапрыемства будзе спрыяць далейшай кансалідацыі намаганняў бізнесу па выпрацоўцы аптымальных рашэнняў па ўдасканаленні умоў чыгуначных перавозак на еўраазіяцкiм кантыненце.

 

Фармат круглага стала выклікаў значную цікавасць у расійскіх грузаўладальнікаў і экспедытараў. У ходзе работы ўдзельнікам прадставілі маркетынгавую стратэгію Беларускай чыгункі, паведамілі аб тарыфных умовах пры арганізацыі перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў і асаблівасцях іх прымянення ў рамках АЭП і ЕАЭС, а таксама распавялі пра прапускныя здольнасці беларускай магістралі і мерах па забеспячэннi бесперашкоднага пропуску транзітнага вагонапатоку ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй у 2015 годзе. Таксама транспартна-экспедыцыйную дзейнасць і магчымасці дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» прэзентаваў яго генеральны дырэктар Яўген Усенка, а намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Кузбаская паліўная кампанія» Іван Гепцынг распавёў пра перспектывы арганізацыі перавозак каменнага вугалю праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Польшчу і парты Балтыі ў 2015 годзе.

У рамках мерапрыемства быў арганізаваны прэс-падыход. Першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк адказаў на шэраг цікавых для журналістаў пытанняў, у тым ліку аб магчымасцях росту аб'ёмаў грузаперавозак, ходзе стварэння Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі. У прыватнасці ён, растлумачыў: «На першым этапе Рэспубліка Беларусь увойдзе ў АТЛК з грашовым статутным капіталам у 1 мільён долараў. У далейшым мы будзем глядзець, каб долі павялічыць. Будзем працаваць у гэтым кірунку планамерна з казахстанскай і расійскiмi чыгункамі для павелічэння статутнага капіталу».

Зносіны з расійскімі грузаадправіцелямi і экспедытарамі ў фармаце круглых сталоў у Расійскай Федэрацыі Беларуская чыгунка мае намер працягваць і ў будучыні.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год