Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

27 лістапада ў Маскве ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Беларуская чыгунка праводзіць круглы стол

25 лістапада 2014

Мерапрыемства арганізавана Беларускай чыгункай пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь.

Тэма круглага стала «Транзітны патэнцыял Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў».

Мэтай гэтага мерапрыемства з'яўляецца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Расія, а таксама прэзентацыя і азнаямленне грузаўладальнікаў, экспедытарскіх кампаній з тарыфнай палітыкай Беларускай чыгункі на 2015 фрахтавы год, дэманстрацыя транзітнага патэнцыялу Рэспублікі Беларусь у забеспячэнні перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў.

 

У мерапрыемстве прымуць удзел першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк, а таксама плануецца ўдзел Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі Ігара Петрышэнка.

Дзелавая праграма круглага стала ўключае даклады спецыялістаў Беларускай і Расійскай чыгунак. Так, прадстаўнікі Беларускай чыгункі распавядуць удзельнікам мерапрыемства аб грузавых перавозках беларускай магістралі ў 2015 годзе; напрамках работы па прыцягненнi грузапатокаў; аб маркетынгавай стратэгіі і тарыфных умовах чыгункі пры арганізацыі перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў і асаблівасці іх прымянення ў рамках АЭП; аб мерах па забеспячэнні бесперашкоднага пропуску транзітнага вагонапатоку ў зносінах з Расійскай Федэрацыяй у 2015 годзе.

Прадстаўнікі шэрагу расійскіх кампаній пазнаёмяць удзельнікаў круглага стала з перспектывамі арганізацыі перавозак грузаў праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на калінінградскім напрамку, а таксама праз тэрыторыю Беларусі ў Польшчу і краіны Балтыі.

Таксама ўдзельнікі азнаёмяцца з транспартна-экспедыцыйнай дзейнасцю і магчымасцямі дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі на рынку транспартных паслуг краін АЭП і ЕС і інш.

Работа круглага стала арганізавана ў Маскве ў другі раз. Гэта не выпадкова. Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні II і IX Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў, размяшчае развітую транспартную інфраструктуру, мае ўсе перадумовы для таго, каб стаць адным з асноўных лагістычных звёнаў, якія злучаюць Еўрапейскі саюз, Адзіную эканамічную прастору і дзяржавы Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну.

Для прыцягнення дадатковых грузапатокаў у Беларусі рэалізуецца эфектыўная стратэгія развіцця грузавых транзітных перавозак. Яна заключаецца ва удасканаленні нарматыўна-прававой базы, мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры, правядзенні гiбкай тарыфнай палітыкі, укараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій, аптымізацыі схем дастаўкі знешнегандлёвых грузаў. Гэтая стратэгія падтрымліваецца на дзяржаўным узроўні і адлюстравана ў комплексе адпаведных дзяржаўных праграм.

Выгаднае геаграфічнае становішча стымулюе развіццё транспартнага сектара і, у першую чаргу, транзітнага патэнцыялу.

Таму максімальна эфектыўна задзейнічаць гэты патэнцыял — адна з галоўных задач Беларускай чыгункі.

ААТ «Расійскія чыгункі" з'яўляецца стратэгічным партнёрам Беларускай чыгункі ў пытаннях міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, а таксама вытворчага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

На рынку чыгуначных паслуг прасторы каляіны 1520 найважнейшым фактарам, што фармiруе грузавую базу для транзітных перавозак, з'яўляецца гандлёва-эканамічны патэнцыял Расійскай Федэрацыі.

Па выніках работы за 10 месяцаў 2014 перавозкі грузаў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй склалі 49,1 млн. тон, або 102,8% да аналагічнага перыяду 2013 года, у тым ліку:

  • транзітныя перавозкі грузаў у зносінах з Расійскай Федэрацыяй склалі 33,7 млн. тон, або 97,6% да аналагічнага перыяду 2013 года;
  • перавозкі грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі склалі 8,3 млн. тон, або 87,0% да аналагічнага перыяду 2013 года;
  • транзітныя перавозкі з/у Калінінградскую вобласць праз Беларусь за склалі 7,7 млн. тон, або 84,1% да аналагічнага перыяду 2013 года.

Беларуская чыгунка праводзіць гiбкую, стабільную тарыфную палітыку аператыўна і адэкватна, рэагуючы на змены кан'юнктуры транспартнага рынку. Пры гэтым найважнейшай умовай з'яўляецца забеспячэнне балансаў інтарэсаў перавозчыка і карыстальніка яе паслуг.

На развіццё транзітнага патэнцыялу чыгуначнага транспарту ў сферы грузавых перавозак накіравана набыццё сучасных грузавых электравозаў серыі БКГ, абнаўленне парку грузавых вагонаў, мадэрнізацыя і выраб высокатэхналагічных манеўровых лакаматываў серыі ТМЭ. Рэалізуецца маштабны інвестыцыйны праект па электрыфікацыі чыгуначных ліній на ўчастку Гомель—Жлобін—Асіповічы.

Толькі за 2013—2014 гады былi набыты 1 і 2223 грузавыя вагоны, а таксама 6 грузавых электравозаў БКГ1.

У лакаматыўным дэпо Ліда выраблена 29 манеўровых цеплавозаў серыі ТМЭ1, 2, 3. Праведзена мадэрнізацыя 30 секцый цеплавозаў серыі 2ТЭ10. Капітальна адрамантавана больш за 1100 адзінак цягавага і маторвагоннага рухомага саставу. Рознымі відамі рамонту адрамантавана 17608 грузавых вагонаў.

За два гады рознымі відамі рамонту адрамантавана больш за 1000 кіламетраў пуцi і 45 мастоў і іншых штучных збудаванняў, выкладзена амаль 600 новых стрэлачных пераводаў.

Рэалізуючы стратэгію развіцця грузавых транзітных перавозак, Беларуская чыгунка асаблівую ўвагу надае паскарэнню пропуску вагонопотока і грузапатоку.

У мэтах удасканалення метадаў мытнага афармлення грузаў пры арганізацыі перавозак Беларускай чыгункай актыўна прымяняюцца электронныя формы дакументаў.

Стварэнне Мытнага саюза Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан, дзякуючы адзіным падыходам да мытнага афармлення і кантролю, дало магчымасць значна удасканаліць працэдуры перасячэння межаў пры перавозцы транзітных грузаў, у тым ліку чыгуначным транспартам

Пры ўвозе грузаў, якія ідуць транзітам праз краіны-ўдзельніцы Мытнага саюза, мытнае афармленне на беларуска-расійскай і расійска-казахстанскай мяжы ў мытным дачыненні да іх не выконваецца. Яно ажыццяўляецца толькі адзін раз — на беларускім участку знешняй мяжы Мытнага саюза.

Таксама пад эгідай АСЧ ўкаранёна тэхналогія прымянення уніфікаванай транспартнай накладной ЦIМ/СМГС.

Беларуская чыгунка адкрыта для перавозак грузаў па адзінай накладной па ўсіх напрамках. Па ёй ужо ажыццяўляецца большасць кантэйнерных перавозак праз памежны пераход Брэст—Цярэспаль.

Актыўнае ўкараненне уніфікаванай чыгуначнай накладной ЦIМ/СМГС для кантэйнерных перавозак у зносінах Усход—Захад—Усход дазваляе ажыццяўляць перавозкі на ўсім шляху руху па ўсёй Еўразіі па адной накладной без пераафармлення на беларуска-польскай мяжы, паскорыць тэрміны дастаўкі грузаў, удасканаліць пытанні арганізацыі перавозак грузаў і тым самым стварыць умовы для прыцягнення дадатковых аб'ёмаў перавозак.

На беларуска-польскай мяжы сканцэнтраваны асноўныя магутнасці перагрузачнай і складской інфраструктуры, якія дазваляюць забяспечыць гiбкую сістэму збыту тавараў з краін Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну ў Заходнюю Еўропу з выкарыстаннем розных схем перавозкі.

Тут ëсць больш 148 тыс. кв. метраў складскіх памяшканняў, у тым ліку склады часовага захоўвання і мытныя склады, якiя ацяпляюцца, дзе можна рабiць назапашванне i захоўванне грузу, а таксама выконваць драбненне або ўзбуйненне партый, маркіроўку грузаў i камплектаванне пакетаў.

Выкарыстанне беларускіх перагрузачных магутнасцяў ўжо зараз дазваляе павялічыць аб'ёмы перадаваемых грузаў у 2 разы.

Важную ролю ў развіцці грузавых перавозак грае дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр», якое робiць комплексныя паслугі для грузаўладальнікаў і экспедытараў па арганізацыі і забеспячэнні перавозак грузаў чыгуначным і іншымі відамі транспарту і ўносіць вялікі ўклад у прыцягненне на Беларускую чыгунку дадатковых транзітных грузапатокаў, развіццё транспартнай і тэрмінальнай лагістыкі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год