Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі прыняла ўдзел у конкурсе машыністаў ААТ «РЖД»

28 кастрычніка 2014

У конкурсе прафесійнага майстэрства на званне «Лепшы работнік Дырэкцыі цягі» удзельнічалі каманды ад усіх 16 чыгунак ААТ «РЖД» і ўпершыню беларускія чыгуначнікі ў якасці запрошаных гасцей. У склад нашай каманды ўвайшлі 7 чалавек: кіраўнік групы, машыніст і памочнік машыніста цеплавоза; машыніст і памочнік машыніста электравоза, машыніст інструктар, тэхнік-расшыфроўшчык стужак хуткасцямераў. Этапы ўключалі ў сябе не толькі тэорыю, але і практыку. Некаторыя заданні былі прынцыпова новымі для беларускіх удзельнікаў (такія, як пад'езд лакаматыва да планкi), тым не менш, беларусы паспяхова справіліся. Нягледзячы на пазаконкурсны фармат, высокі ўзровень падрыхтоўкі каманды БЧ адзначылі як арганізатары, так і сапернікі з іншых чыгунак. На конкурсе прэзентацый відэаролік каманды Беларускай чыгункі (аўтар — Ігар Багданаў, машыніст лакаматыўнага дэпо Віцебск) атрымаў дыплом III ступені.

 

Штогадовы конкурс машыністаў ААТ «РЖД» у гэтым годзе прайшоў на базе эксплуатацыйнага лакаматыўнага дэпо Пенза. Унікальнасць Пензенскага чыгуначнага вузла — у стыкаваннi двух энергасістэм (пастаяннага і пераменнага току), таму ў машыністаў розных чыгунак была магчымасць працаваць на ўсіх тыпах лакаматываў. Таксама ў рамках конкурсу адбылася выстава новай тэхнікі.

Па словах Сяргея Ткачэнкi, кіраўніка групы, намесніка начальніка аддзела службы лакаматыўнай гаспадаркі, каманда Беларускай чыгункі годна выступіла на конкурсе. Нашы спецыялісты пацвердзілі сваю высокую кваліфікацыю і атрымалі новы станоўчы вопыт. Арганізатары выказалі пажаданне ў далейшым бачыць беларускіх чыгуначнікаў паўнапраўнымі ўдзельнікамі усерасійскага конкурсу прафесійнага майстэрства.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2014 год