Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

17—19.10.2014 на базе КСЦ Брэст адбыўся адкрыты міжнародны турнір па валейболе з удзелам каманд чыгунак Беларусі, Расіі, Славакіі, ААТ «Транскантэйнер»

22 кастрычніка 2014

Міжнародны турнір па валейболе ў чарговы раз сабраў у Брэсце каля сотні ўдзельнікаў. На працягу трох дзён за перамогу змагаліся дзевяць каманд, у тым ліку пяць жаночых (Беларускай, Маскоўскай, Калінінградскай і Кастрычніцкай чыгунак, а таксама каманда славацкага горада Гуменне) і чатыры мужчынскіх (Беларускай і Маскоўскай чыгунак, а таксама каманды славацкага горада Гуменне і ААТ «Транскантэйнер»).

 

У жаночых спаборніцтвах адразу заявіла аб сабе каманда беларускай магістралі, якая атрымала ўпэўненыя перамогі над удзельніцамі з каманд Маскоўскай і Калінінградскай чыгунак, а таксама валейбалісткамі са Славакіі. Цяжэй за ўсё беларускам прыйшлося з камандай Кастрычніцкай магістралі ў фінале. Вынік — 27:25 на карысць беларусак. Другое месца ў турніры занялі чыгуначнiцы Кастрычніцкай чыгункi, трэцяе — Калінінградскай.

У мужчынскім валейболе наймацнейшымі таксама сталі беларусы, якія не дапусцілі ніводнага паражэння. Сярэбранымі прызёрамі сталі прадстаўнікі Маскоўскай чыгункi, бронзавымі — валейбалісты са Славакіі.

Брэсцкі турнір для нашай зборнай — адзін з вырашальных этапаў у падрыхтоўцы спартсменаў да ўдзелу ў чэмпіянаце Міжнароднага саюза спартсменаў-чыгуначнікаў (USIC) сярод мужчын, які арыенцiровачна пройдзе ў маі 2015 ў Гомелі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год