Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Рабочая сустрэча кіраўнікоў чыгунак Беларусі і Літвы адбудзецца сёння ў Мінску

08 верасня 2014

8 верасня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі адбудзецца рабочая сустрэча начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з генеральным дырэктарам АТ «Літоўскія чыгункі» Стасісам Дайлідкай.

У ходзе перагавораў бакі разгледзяць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва чыгуначных адміністрацый Беларусі і Літвы.

 

АТ «Літоўскія чыгункі» з'яўляюцца адным з найважнейшых партнёраў Беларускай чыгункі. Па выніках працы за студзень—ліпень 2014 аб'ём перавозак грузаў ва ўсіх відах зносiн Беларусь—Літва павялічыўся на 22% да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года. Пры гэтым вываз грузаў з Беларусі прызначэннем ў Літву ўзрос на 30,5%.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год