Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка плануе правядзенне ў кастрычніку Міжнароднай канферэнцыі на тэму «Стратэгія развіцця чыгуначных грузавых перавозак на еўраазіяцкiм рынку транспартных паслуг у 2015 годзе»

18 верасня 2014

Правядзенне Міжнароднай канферэнцыі «Стратэгія развіцця чыгуначных грузавых перавозак на еўраазіяцкiм рынку транспартных паслуг у 2015 годзе» прадугледжана 8 кастрычніка ў рамках мерапрыемстваў Беларускага транспартнага тыдня, якi пройдзе ў Мінску ў перыяд з 6 па 9 кастрычніка 2014 года.

Канферэнцыя, арганізаваная Беларускай чыгункай, пройдзе па адрасе г. Мінск, Футбольны манеж, пр. Пераможцаў, д.20/2, канферэнц-зала №2.

Сярод яе ўдзельнікаў - прадстаўнікі адміністрацый чыгунак, экспедытарскіх арганізацый, грузаўладальнікаў краін СНД, Еўрасаюза, дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь. У адкрытым фармаце будуць абмяркоўвацца пытанні ўзаемадзеяння з удзельнікамі рынку транспартных паслуг, прыцягнення дадатковых грузапатокаў на чыгункі.

 

На канферэнцыі можна будзе пачуць выступленні па актуальных пытаннях развіцця грузавых перавозак, транспартных паслуг, супрацоўніцтва чыгунак, аператараў і экспедытараў з розных краін.

Удзельнікі канферэнцыі наведаюць выставу «Транспарт і лагістыка 2014» і азнаёмяцца са стэндам Беларускай чыгункі №А1.

У бягучым годзе стэнд Беларускай чыгункі стане своеасаблівай пляцоўкай для абмеркавання актуальных пытанняў развіцця транспартна-лагістычнага абслугоўвання. Сярод асноўных тэм, прызначаных да абмеркавання, - пытанні лагістыкі і транспартнага абслугоўвання кліентаў, развіццё транзітнага патэнцыялу і шэраг іншых. Удзельнікі канферэнцыі і выставы могуць загадзя прапанаваць свае тэмы для абмеркавання і накіраваць іх у адрас Беларускай чыгункі па электроннай пошце marketing@rw.by для папярэдняй прапрацоўкі.

Прапанаваныя тэмы будуць абавязкова разглядацца з удзелам спецыялістаў беларускай магістралі на выставачнай пляцоўцы Беларускай чыгункі ў перыяд работы выставы «Транспарт і лагістыка-2014», а таксама на канферэнцыі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год