Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

15 верасня сваё прафесійнае свята адзначаюць статыстыкі Беларускай чыгункі

15 верасня 2014

Дзень чыгуначнай статыстыкі ўсталявалі ў мінулым годзе на 58-м пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці. 15 верасня 1873 быў утвораны Статыстычны аддзел Міністэрства шляхоў зносін Расійскай імперыі. Улічваючы значнасць статыстычных звестак у рабоце чыгуначнага транспарту, прынята рашэнне зрабіць памятную дату штогадовым святам для статыстыкаў галіны.

Сёння на Беларускай чыгунцы арганізацыяй статыстычнага ўліку і справаздачнасці, своечасовым прадстаўленнем статыстычнай інфармацыі органам дзяржаўнай статыстыкі, кіраўніцтву магістралі, Дырэкцыі Савета па чыгуначным транспарце, АСЧ, МСЧ займаюцца спецыялісты аддзелаў статыстыкі аддзяленняў Беларускай чыгункі і службы статыстыкі Ўпраўлення.

 

Узровень інфарматызацыі аператыўнага ўліку і фарміравання ведамаснай справаздачнасці забяспечваюць спецыялісты УП «Галоўны разліковы інфармацыйны цэнтр Беларускай чыгункі», службаў інфармацыйных тэхналогій і перавозак Упраўлення Беларускай чыгункі, а таксама работнікі станцый, лакаматыўных і вагонных дэпо, прадпрыемстваў, адказныя за вядзенне статыстычнага ўліку і справаздачнасці .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год