Беларуская чыгунка з 1 верасня плануе прыступіць да перавозкі буракоў ураджаю 2014 года
27 жніўня 2014
Усяго ў бягучым годзе ў адпаведнасці з узгодненым графікам канцэрна «Белдзяржхарчпрам» чыгуначным транспартам плануецца перавезці больш за 2 млн. т буракоў, што складзе 114% да ўзроўню 2013 года. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі чакаюцца ў кастрычніку-лістападзе — да 400 вагонаў у суткі.
Перавозка буракоў будзе ажыццяўляцца са станцый Мінскага, Баранавіцкага, Брэсцкага і Магілёўскага аддзяленняў БЧ.
Штогод Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у масавую ўборку плодаагародніннай прадукцыі. Перавозка чыгуначным транспартам буракоў на цукровыя заводы ажыццяўляецца з верасня па студзень, што абумоўлена тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па iх перапрацоўцы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год