Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка працягвае мерапрыемствы суцэльнага кантролю за безбілетным праездам у цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа

21 жніўня 2014

21 жніўня на станцыі Мінск-Паўднёвы з 7.16 па 8.03 праводзіўся суцэльны кантроль цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа, што рухаліся па маршрутах «Асіповічы—Мінск-Пасажырскі» і «Пухавічы—Мiнск-Пасажырскі». У кантрольных мерапрыемствах прынялі ўдзел кантралёры-рэвізоры, супрацоўнікі ваенізаванай аховы і работнікі Мінскага аддзялення чыгункі, супрацоўнікі праваахоўных органаў. Менш чым за гадзіну было выяўлена 17 грамадзян, якія ехалі без праязных дакументаў.

Працягласць надгляду кожнага цягніка склала ад 5 да 6 хвілін. Перад прыпынкам па сетцы ўнутрысалоннай абвесткі пасажыраў інфармавалі аб парадку праверкі. Таксама на станцыі Мінск-Пасажырскі была прадугледжана выдача даведак аб спазненні цягнікоў, у дачыненні да якіх праводзіўся суцэльны кантроль.

Раней, з мэтай узмацнення барацьбы з безбілетным праездам, Беларуская чыгунка правяла дэкаду суцэльнага кантролю ў цягніках рэгіянальных ліній эканом-класа на ўсіх аддзяленнях чыгункі. Мерапрыемствы суцэльнага кантролю працягнуцца да 1 верасня на Мінскім чыгуначным вузле.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год