Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка плануе ўкараніць Web-партал па кіраванні аховай працы, прамысловай і экалагічнай бяспекай

12 жніўня 2014

Адкрыццё партала з'яўляецца адным з кірункаў комплекснай работы, якую Беларуская чыгунка праводзіць па ўдасканаленні аховы працы.

У цяперашні час у Беларусі няма аналагаў гэтага праекта. Першы этап яго рэалізацыі прадугледжвае ўкараненне Web-партала ў доследную эксплуатацыю ў адным з аддзяленняў БЧ да канца бягучага года. У далейшым партал па кіраванні аховай працы, прамысловай і экалагічнай бяспекай будзе ўведзены ў эксплуатацыю на ўсіх аддзяленнях чыгункі.

Да распрацоўкі партала ўжо прыступіў Брэсцкі інфармацыйны вылічальны цэнтр Беларускай чыгункі.

 

Партал будзе ўяўляць сабой адзіную дакладную і актуальную інфармацыйную крыніцу службы аховы працы і прамысловай бяспекі Беларускай чыгункі ў сетцы Railnet, Internet. Адным з яго раздзелаў будзе форум, на якім кожны працаўнік чыгункі зможа задаць пытанне профільным спецыялістам і атрымаць кваліфікаваны адказ.

Пры стварэнні Web-партала, у тым ліку будуць выкарыстаны ўжо існуючыя лакальныя аўтаматызаваныя сістэмы, укаранёныя ў некаторых аддзяленнях Беларускай чыгункі. Напрыклад, у Гомельскім аддзяленні чыгункі дзейнічае аўтаматызаваная сістэма па прамысловай бяспецы, у Брэсцкім — па экалагічнай, а таксама праграма праверкі ведаў нарматыўных дакументаў. Усе гэтыя распрацоўкі стануць часткай агульнага праекта.

Мэтай стварэння Web-партала з'яўляецца збор і апрацоўка інфармацыі па ахове працы, прамысловай і экалагічнай бяспецы ў арганізацыях БЧ; павышэнне эфектыўнасці працы спецыялістаў і забеспячэнне дыстанцыйнага кантролю за становішчам спраў у гэтай сферы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год