Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні з 29 жніўня дэкады па прафілактыцы дзіцячага траўматызму
25 жніўня 2014
Напярэдадні пачатку навучальнага года Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні з 29 жніўня па 7 верасня дэкады па прафілактыцы дзіцячага траўматызму «Дзеці і бяспека».
У гэты перыяд ва ўсіх абласцях будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку няшчасных выпадкаў на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У гэтых мерапрыемствах будуць задзейнічаны работнікі арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў БЧ, супрацоўнікі органаў унутраных спраў на транспарце.
Падчас дэкады будуць праводзіцца мэтавыя рэйды па кантролі за перамяшчэннем дзяцей на аб'ектах чыгуначнага транспарту. У цэнтры ўвагі такіх рэйдаў — папярэджанне знаходжання на аб'ектах чыгуначнага транспарту малалетніх без суправаджэння дарослых; недапушчэнне знаходжання на чыгуначных пуцях непаўналетніх у навушніках альбо тых, што размаўляюць па мабільным тэлефоне.
Плануецца правядзенне тлумачальна-прафілактычнай работы ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. Прадугледжаны і іншыя мерапрыемствы.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год