Беларускія чыгуначнікі прымуць удзел у V злёце моладзі Маскоўскай чыгункі
08 жніўня 2014
V злёт моладзі Маскоўскай чыгункі ААТ «РЖД» пройдзе ў Маскоўскай вобласці 11—15 жніўня. Мэтай мерапрыемства з'яўляецца развіццё і ўдасканаленне камунікацыйных сувязяў паміж маладымі чыгуначнікамі.
Дэлегацыя БЧ прадставіць на злёце прэзентацыю на тэму развіцця транзітнага патэнцыялу Беларускай чыгункі і ўдасканалення пасажырскіх перавозак.
Падчас злёту чыгуначнікі абмяняюцца вопытам па ўкараненні сучасных тэхналогій і інавацый, прымуць удзел у выставе-кірмашы маладзёжных інавацыйных праектаў. У праграме таксама — дэбаты, трэнінгі, семінары і іншыя мерапрыемствы.
Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і праводзіць актыўную работу з моладдзю. Сёння на БЧ працуе больш за 23 тысячы маладых людзей ва ўзросце да 31 года. З мэтай актыўнага прыцягнення моладзі да вырашэння вытворчых задач на БЧ працуюць 29 маладзёжных цягніковых брыгад. З 2189 работнікаў, залічаных ў рэзерв кіруючых кадраў Беларускай чыгункі, 654 чалавек — моладзь ва ўзросце да 31 года.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год