Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Польская кампанія «PESA» перадала Беларускай чыгунцы сертыфікат адпаведнасці трехвагонных дызель-цягнікоў ДП3

22 ліпеня 2014

Сёння ў Мінску адбыліся перамовы кіраўніцтва Беларускай чыгункі і польскай кампаніі «PESA Bydgoszcz SA» з удзелам кіраўнікоў Балтыйскага выпрабавальнага цэнтра і Балтыйскага сертыфікацыйнага цэнтра.

Бакі абмеркавалі вынікі ўжо рэалізаванага праекта па пастаўцы ў 2013—2014 гадах на Беларускую чыгунку трох цягнікоў вытворчасці «PESA», пытанні іх эксплуатацыі, арганізацыі сэрвіснага абслугоўвання і магчымасці далейшага супрацоўніцтва. У ходзе сустрэчы таксама адбылася афіцыйная перадача Беларускай чыгунцы сертыфіката адпаведнасці трехвагонных дызель-цягнікоў ДП3 НБ ЖТ ЦТ 01-98 «Дызель-цягнікі. Нормы бяспекі».

Як адзначыў, адкрываючы перамовы, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Балахонаў, сёння бакі падвялі чарговы вынік сваёй сумеснай вельмі плённай працы. «Тыя трохвагонныя цягнікi, якія мы атрымалі, былі своечасова ўведзены ў работу і зараз забяспечваюць перавозку пасажыраў паміж Вільнюсам і Мінскам, паміж Еўрасаюзам і Беларуссю — адзначыў Уладзімір Балахонаў. — Цягнікі паказалі сябе цалкам надзейнымі, камфортнымі і запатрабаванымі — іх населеннасць складае практычна 100%».

 

У сваю чаргу член назіральнага савета кампаніі «PESA Bydgoszcz SA» Зыгфрыд Жураўскі адзначыў важнасць для польскай кампаніі рэалізаванага праекта. «Такі цягнік для каляіны 1520 мы вырабілі ўпершыню, гэта наша новая распрацоўка — сказаў ён. — Нам удалося выканаць усе патрабаванні, названыя ў тэхзаданнi». Зыгфрыд Жураўскі таксама выказаў падзяку Беларускай чыгунцы за супрацоўніцтва і падкрэсліў, што ўсе работы ў ходзе рэалізацыі праекта, уключаючы сертыфікацыйныя выпрабаванні, былі выкананы строга ў запланаваныя тэрміны.

У 2013—2014 гг., згодна з кантрактам, заключаным Беларускай чыгункай у лютым 2013 года з кампаніяй «PESA Bydgoszcz SA», на БЧ былі пастаўлены 3 трехвагонныя дызель-цягнікi ДП3.

Сертыфікацыйныя выпрабаванні новай тэхнікі былі праведзены Балтыйскім сертыфікацыйных цэнтрам пры ўдзеле Балтыйскага выпрабавальнага цэнтра, кампаніі «PESA Bydgoszcz SA» і Беларускай чыгункі. У ходзе выпрабаванняў былі правераны і апрацаваны на камп'ютары больш за 250 паказчыкаў бяспекі. Сертыфікацыйныя выпрабаванні праводзіліся на тэрыторыі Польшчы, а таксама на участках беларускай магістралі.

З 1 мая новы рухомы састаў курсіруе па маршруце Мінск—Вільнюс.

У ДП3 прадугледжана 145 месцаў для сядзення. Даўжыня цягніка — 69,3 м, канструкцыйная хуткасць руху — 140 км/ч. Новы рухомы састаў адпавядае сучасным патрабаванням бяспекі руху і камфорту для пасажыраў. Да паслуг пасажыраў прадстаўлены прасторныя салоны; мяккія крэслы з індывідуальнымі рэгуляваннямі становішча спінкі і падлакотнікаў; паніжаная падлога (600 мм), што дазваляе хутка ажыццяўляць пасадку і высадку. Сярод пераваг цягніка — усталяваная ў кожным вагоне сістэма кандыцыянавання паветра; устройства цеплавых завес уваходных дзвярэй, якое перашкаджае паступленню халоднага паветра звонку і выхаду цёплага паветра з салонаў. Дзверы ў салон абсталяваны высоўнымі прыступкамі. Для пасадкі і высадкі пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі прадугледжаны адкідныя трапы. У цягніку ўстаноўлены два туалетныя комплексы вакуумнага тыпу, адзін з якіх прыстасаваны для пасажыраў з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год