Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Па Дзіцячай чыгунцы ў перыяд ліпеньскіх святаў перавезена больш за 3,5 тыс. пасажыраў

08 ліпеня 2014

Больш за 3,5 тыс. пасажыраў было перавезена па Дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава Мінскага аддзялення БЧ у перыяд святочных і выхадных дзён з 3 па 6 ліпеня.

 

У тым ліку больш за 1,4 тыс. пасажыраў было перавезена З ліпеня ў рамках арганізаванай на Дзіцячай чыгунцы патрыятычнай акцыі, прысвечанай 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты дзень па ДЧ курсіраваў святочны цягнік, маршрут якога пралягаў праз тры станцыі - «Заслонава», «Піянерская» і «Сасновы бор». На станцыі «Заслонава» была арганізавана выстава прац «ТехноЭволюция», падрыхтаваная навучэнцамі Рэспубліканскага цэнтра тэхнічнай творчасці «. На станцыі «Сасновы бор» пасажыры святочнага цягніка пабывалі на партызанскай паляне, азнаёміліся з выставай ваеннай тэхнікі, прадстаўленай 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгадай Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Прайшлі конкурсы, паказальныя выступленні калектываў аматарскай мастацкай творчасці культурна-спартыўных цэнтраў БЧ.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год