Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі стала пераможцам Другой міжнароднай спартакіяды АТ «Літоўскія чыгункі»

01 ліпеня 2014

Каманда БЧ ўпершыню прыняла ўдзел у міжнароднай спартакіядзе АТ «Літоўскія чыгункі», якая прайшла ў Літве ў г. Ігналіна 27-29 чэрвеня.

Беларускія чыгуначнікі атрымалі перамогу ў спаборніцтвах па валейболе, футболе, у эстафеце з перашкодамі, а таксама ўвайшлі ў тройку прызёраў у конкурсе капітанаў, прадстаўленні каманд «Візітная картка», спаборніцтве па «перацягванні цягніка» і розных індывідуальных спаборніцтвах. Гэта дазволіла нам заняць першае агульнакаманднае месца па выніках спартакіяды.

 

Беларускую чыгунку на спартакіядзе прадстаўляла каманда Баранавіцкага аддзялення магістралі, якое стала у гэтым годзе пераможцам спартакіяды БЧ.

Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 11 каманд чыгуначных адміністрацый Літвы, Латвіі, Эстоніі і Беларусі.

Другая міжнародная спартакіяды была арганізавана АТ «Літоўскія чыгункі» з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, умацавання супрацоўніцтва паміж чыгуначнымі адміністрацыямі суседніх дзяржаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год