Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка распачала чарговы этап работ па электрыфікацыі ўчастку Гомель—Жлобін

29 ліпеня 2014

Беларуская чыгунка паспяхова рэалізуе інвестыцыйны праект па электрыфікацыі чыгуначных ліній на ўчастку Гомель—Жлобін (працягласць 86 км) з прыцягненнем кітайскіх крэдытных рэсурсаў.

У ліпені спецыялісты БЧ пачалі мантаж кантактнай сеткі на ўчастку Хальч—Буда-Кашалёўская. Як і на раней электрыфікаваным ўчастку Асіповічы—Жлобін, тут будзе ўжыта сучасная кантактная падвеска, якая забяспечвае хуткасны рух.

Адначасова беларускія будаўнічыя арганізацыі працягваюць будаўнічыя работы на ўчастку Гомель—Жлобін. Ужо ўстаноўлена больш за 76% прадугледжанай колькасці апор кантактнай сеткі, а таксама больш за 86% падмуркаў пад іх. Вядзецца будаўніцтва двух цягавых падстанцый (на станцыі Касцюкоўка і на перагоне Жлобін—Хальч); будаўніцтва дзяжурнага пункта кантактнай сеткі на станцыі Гомель-Паўночны і падрыхтоўка да будаўніцтва такога ж пункта на станцыі Буда-Кашалёўская.

 

Працягваюцца работы па каблiраваннi участкаў паветраных ліній — замена часткі паветраных ліній напружаннем 10 кВ, якія перасякаюць чыгуначнае палатно, на кабельныя лініі, якія праходзяць пад пуцямі.

Адной з асаблівасцяў рэалізацыі гэтага праекта з'яўляецца тое, што работы па электрыфікацыі праводзяцца на станцыі Гомель — адной з найбуйнейшых на БЧ. Працэс правядзення будаўніча-мантажных работ тут ўскладняецца наяўнасцю на станцыі вялікага аб'ёму інжынерных сетак і камунікацый.

Усяго на ўчастку Гомель—Жлобін плануецца ўсталяваць больш як 4,8 тыс. апор кантактнай сеткі, пабудаваць 2 цягавыя падстанцыі, 2 дзяжурныя пункты кантактнай сеткі, 3 аўтатрансфарматарныя пункты. Тут таксама будзе праведзены комплекс мерапрыемстваў па рамонце пуцi, мадэрнізацыі ўстройстваў чыгуначнай аўтаматыкі і сувязі.

Завяршыць электрыфікацыю ўчастка Гомель—Жлобін плануецца ў 2015 годзе.

Нагадваем, інвестыцыйны праект «Электрыфікацыя ўчасткаў чыгункі Гомель—Жлобін—Асіповічы і Жлобін—Калінкавічы. 2-я чарга. Участак Гомель—Жлобін» рэалізуецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы развіцця чыгуначнага транспарту Беларусі на 2011—2015 гады.

У верасні 2013 года быў адкрыты электрыфікаваны ўчастак Жлобін—Асіповічы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год