Беларуская чыгунка 24 ліпеня адкрые фотавыставу, прысвечаную 40-годдзю пачатку будаўніцтва БАМа
23 ліпеня 2014
Урачыстае адкрыццё фотавыставы, прысвечанай 40-годдзю пачатка будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі (БАМа), адбудзецца 24 ліпеня ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.
У мерапрыемстве прымуць удзел кіраўніцтва Беларускай чыгункі, прадстаўніцтва Расійскіх чыгунак ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама работнікі БЧ, якія ўдзельнічалі ў будаўніцтве БАМа.
У аснове экспазіцыі выставы — архіўныя фатаграфіі ТАСС 1974–1984 гадоў аб ходзе будаўніцтва чыгункі, жыццё і побыт будаўнікоў, унікальныя кадры прыродных ландшафтаў.
У гэтым годзе спаўняецца 40 гадоў з пачатку будаўніцтва Байкала-Амурскай чыгуначнай магістралі — адной з найбуйнейшых чыгуначных магістраляў у свеце. Траса перасякае 11 буйных рэк, больш за дзвесце чыгуначных станцый і раз'ездаў. У свой час будоўля прыцягнула на будаўніцтва БАМа мільёны людзей, сярод якіх — сотні беларускіх чыгуначнікаў.
Фотавыстава будзе працаваць па 14 жніўня. Рэжым працы — панядзелак—субота з 11.00 да 18.00.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год