Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Гомелі адбылося першынство Беларускай чыгункі па міні-футболе сярод каманд аддзяленняў

03 чэрвеня 2014

З 29 мая па 1 чэрвеня 2014 года на базе Культурна-спартыўнага комплексу РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» адбылося першынство па міні-футболе сярод каманд аддзяленняў магістралі.

У першынстве прымалі ўдзел толькі аматары гэтага віду спорту. Ва ўсіх сустрэчах было шмат захапляльных і напружаных момантаў. І гэта не дзіўна: з кожным годам расце ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў.

 

У выніку спартыўных баталій месцы размеркаваліся наступным чынам:

1 месца — НОД-3 ;
2 месца — НОД-4 ;
3 месца — НОД-1;
4 месца — НОД -5;
5 месца — НОД-6 ;
6 месца — НОД-2.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год