Прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый Беларусі і Расіі абмяркоўваюць пытанні супрацоўніцтва ў галіне пасажырскіх перавозак у ходзе пасяджэння рабочай групы ў Маскве
04 чэрвеня 2014
Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у пасяджэнні двухбаковай пастаянна дзеючай рабочай групы па ўзаемадзеянні ў сферы арганізацыі чыгуначных пасажырскіх перавозак паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь, якое праходзіць у Маскве 4—5 чэрвеня .
Бакі разглядаюць пытанні прымянення сістэмы гiбкага тарыфнага рэгулявання; магчымасць павелічэння аб'ёмаў перавозак пасажыраў і скарачэння часу ў шляху некаторых цягнікоў. У ходзе пасяджэння рабочай групы будзе абмяркоўвацца і шэраг іншых актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2014 год