Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадпрыемства «Дорвадаканал» Беларускай чыгункі занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару

30 чэрвеня 2014

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 299 Рэспубліканскае вытворчае унітарнае прадпрыемства «Дорвадаканал» Беларускай чыгункі прызнана пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый транспарту і занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2013 годзе найлепшых паказчыкаў па эканоміі рэсурсаў.

Па выніках працы за 2013 паказчык па эканоміі рэсурсаў прадпрыемствам «Дорвадаканал» выкананы на ўзроўні -1,9 пры заданні -0,1, паказчык па энергазберажэннi — на ўзроўні -7,1, пры заданні -7.

У склад Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Дорвадаканал» уваходзяць два адасобленыя структурныя падраздзяленнi — Баранавіцкая дыстанцыя водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных устройстваў і Магілёўская дыстанцыя водазабеспячэння і санітарна-тэхнічных устройстваў. Асноўным напрамкам дзейнасці прадпрыемства «Дорвадаканал» з'яўляецца эксплуатацыя сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення на Беларускай чыгунцы з мэтай бесперабойнага забеспячэння перавозачнага працэсу; абслугоўванне і будаўніцтва сетак водазабеспячэння і каналізацыі, бурэнне свідравін; а таксама паслугi водазабеспячэння іншым спажыўцам.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год