Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Арганізацыям Беларускай чыгункі ўручылі Прэміі Ўрада ў галіне якасці 2013

16 красавіка 2014

Урачыстая цырымонія адбылася 16 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Усяго лаўрэатамі па выніках 2013 сталі 13 арганізацый. У намінацыі «Забеспячэнне паслуг і выкананне работ» Прэмія Ўрада прысуджана адасобленаму структурнаму падраздзяленню лакаматыўнае дэпо Мінск унітарнага прадпрыемства «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Таксама званне дыпламанта конкурсу на суісканне Прэміі Ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2013 прысуджана адасобленаму структурнаму падраздзяленню Баранавіцкае вагоннае дэпо унітарнага прадпрыемства «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі».

 

Лаўрэаты Прэміі Урада атрымліваюць права выкарыстання эмблемы прэміі ў маркіроўцы прадукцыі, дакументацыі і рэкламных матэрыялах на працягу 5 гадоў. Каталог з інфармацыяй пра лаўрэатаў і дыпламантаў рассылаецца ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Рэспублікі Беларусь за мяжой.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год