Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У Полацкім вагонным дэпо пасля рэканструкцыі адкрыта вытворчая сталовая

24 студзеня 2014

Рэканструкцыя сталовай Полацкага вагоннага дэпо з'яўляецца працягам мэтанакіраванай работы Беларускай чыгункі па павышэннi сацыяльнай абароненасці сваіх работнікаў, прадаўжэннi прафесійнага даўгалецця чыгуначнікаў, укараненнi комплекснага падыходу да забеспячэння работнікаў магістралі гарачым харчаваннем ў адпаведнасці з Канцэпцыяй арганізацыі вытворчага харчавання на Беларускай чыгунцы.

 

Вытворчыя памяшканні сталовай абсталяваны эфектыўнай вентыляцыяй, сучасным энергазберагальным абсталяваннем і сістэмай кандыцыянавання паветра. Практычна цалкам абноўлена халадзільнае, тэхналагічнае і гандлёвае абсталяванне. Ўстаноўлена параканвекцыйныя печ, якая дазваляе адначасова рыхтаваць разнастайныя стравы.

Сталовая мае два прасторныя залы — абедзенны і дыетычны — на 70 пасадачных месцаў. Магутнасці сталовай разлічаны на забеспячэнне гарачым паўнавартасным харчаваннем усіх работнікаў дэпо.

Якасць прыгатавання ежы забяспечвае камплект абсталявання для падрыхтоўкі страў па тэхналогіі інтэнсіўнага «шокавага» астуджэння. У бліжэйшай перспектыве тут плануюць наладзіць дастаўку паўнавартасных абедаў у термоконтейнерах работнікам іншых структурных падраздзяленняў Полацкага чыгуначнага вузла — станцыі Полацк, дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, вагоннага ўчастка .

На прадпрыемстве ўкаранёны праграмна-тэхнічны комплекс наяўных і безнаяўных ўнутрывытворчых разлікаў — электронная сістэма ўліку прадукцыі і разліку пакупнікоў. Гэта дазваляе весці продажу ў кошт заработнай платы з выкарыстаннем бескантактавых карт, па банкаўскіх плацежных картах і за наяўны разлік. Электронная сістэма дазваляе таксама рабiць ўлік прадуктаў і гатовых вырабаў, аўтаматычна фарміраваць цэны на гатовыя вырабы, забяспечваць своечасовую закупку сыравіны і прадуктаў, кантраляваць тэрміны іх захоўвання.

У 2014 годзе Беларуская чыгунка працягне работу па ўкараненні комплекснай сістэмы забеспячэння гарачым харчаваннем работнікаў арганізацый чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год