Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка укараніла ў 2013 годзе больш за 850 рацыяналізатарскіх прапаноў

28 студзеня 2014

У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі ў мінулым годзе было ўкаранёна больш за 850 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 25,156 млрд. рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел 1050 спецыялістаў БЧ.

Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

Лепшыя вынікі рацыяналізатарскай дзейнасці прадэманстравалі Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі, дзе было ўкаранёна 172 рацпрапаноў і атрыманы эканамічны эфект у памеры 12,348 млрд. рублёў; Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі — 216 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 5,045 млрд. рублёў і Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі — 455 рацпрапаноў з эканамічным эфектам 3,03 млрд. рублёў.

 

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу развіццю тэхнічнай творчасці і яго стымуляванню. Штогод на магістралі лепшым наватарам прысвойваюцца ганаровыя званні: «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы малады рацыяналізатар Беларускай чыгункі», «Лепшы арганізатар тэхнічнай творчасці Беларускай чыгункі» .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год