Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

14 студзеня 2014

У канцы снежня 2013-га года i пачатку студзеня 2014-га кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый Беларускай чыгункі наведалі каля 30 розных устаноў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: дзіцячыя дамы, школы , сацыяльна-педагагічныя цэнтры, пабывалі ў гасцях у шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў.

 

У цэлым падчас акцыі «Нашы дзеці» Беларуская чыгунка дапамагла матэрыяльна амаль 1400 дзецям на агульную суму каля 300 мільёнаў рублёў.

Зрэшты, для многіх дзяцей куды важней за грошы была ўвага, якую ім падаравалі чыгуначнікі ў дні акцыі. Акрамя таго, для многіх дзяцей гэтыя сустрэчы сталі яшчэ выдатнай магчымасцю вызначыцца са сваёй будучай прафесіяй. Пасля сардэчных размоў з работнікамі магістралі рабят сур'ёзна зацікавіла перспектыва чыгуначнай прафесіі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ 

 

Да спісу навін за 2014 год