Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларускай чыгункі ў 2013 годзе

28 кастрычніка 2013

Мэтамі правядзення гэтага агляду-конкурсу, які стаў для магістралі традыцыйным, з'яўляюцца павышэнне эфектыўнасці аздараўлення дзяцей работнікаў Беларускай чыгункі і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячых аздараўленчых устаноў.

 

У бягучым годзе пераможцам агляду-конкурсу быў прызнаны дзіцячы аздараўленчы лагер «Іса» санаторыя «Магістральны» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, другое месца заняў дзіцячы аздараўленчы лагер «Вярба» аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення магістралі і трэцяе месца — дзіцячы лагер санаторыя «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год